• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камітэт па абароне журналістаў асудзіў прысуд Ігару Карнею

    Камітэт па абароне журналістаў (CPJ) асудзіў рашэнне беларускага суда ў дачыненні да незалежнага журналіста Ігара Карнея. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні і прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 20 000 беларускіх рублёў (6 115 долараў ЗША).

    Ігар Карней у судзе. 19 сакавіка 2024 года. Скрыншот відэа СТВ

    «Уладам Беларусі хапіла трох дзён, каб адправіць Ігара Карнея ў турму на тры гады: тыповы прыклад хуткасці і самавольства ў прысудах у дачыненні да незалежных журналістаў у краіне, — заявіла каардынатарка праграмы CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід. — Беларускія ўлады павінны неадкладна зняць усе абвінавачванні з Карнея і вызваліць яго разам з усімі іншымі зняволенымі журналістамі».

    Суд над Ігарам Карнеем распачаўся ў аўторак, 19 сакавіка 2024 года, у Менску, а ў пятніцу, 22 сакавіка, яго прызналі вінаватым. Дзяржаўная газета «Беларусь сегодня» заявіла, што Карней супрацоўнічаў з Беларускай асацыяцыяй журналістаў. У абвінаваўчым заключэнні гаворыцца, што Карней пісаў «негатыўныя матэрыялы, якія абражаюць кіраўніка дзяржавы» і іншых, а таксама даваў «ілжывае ўяўленне» аб Беларусі.

    Журналіста-фрылансера затрымалі пасля ператрусу ў ягонай кватэры 17 ліпеня 2023 года — як было абвешчана сваякам, на 10 сутак. Падчас ператрусу сілавікі забралі камп’ютар і іншыя лічбавыя носьбіты інфармацыі. Некалькі дзён Карней знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна, потым яго перавялі ў следчы ізалятар № 1 у Мінску.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці