AI чытае вашу пошту. Але гэта можна змяніць
Большасць людзей, якія карыстаюцца ChatGPT, Gemini і Claude, не ведаюць адной важнай рэчы: гэтыя сэрвісы па змаўчанні захоўваюць вашы перапіскі і могуць выкарыстоўваць іх для навучання сваіх мадэляў. Тры налады і сітуацыя мяняецца. Як гэта зрабіць, расказвае аўтар тэлеграм-канала пра ШІ для НДА і актывістаў АI.Sector.

Уявіце: вы пішаце ў ChatGPT пра канфідэнцыяльны праект, кантакты крыніц, стратэгію арганізацыі. Здаецца, гэта асабістая размова. Але ці сапраўды яна застаецца між вамі?
Адказ залежыць ад таго, ці правяралі вы налады прыватнасці, бо па змаўчанні яны наладжаныя на карысць сэрвісу, а не на карысць вас.
Навучанне на вашых дадзеных
Усе тры платформы (ChatGPT, Gemini і Claude) могуць выкарыстоўваць вашыя чаты для паляпшэння сваіх мадэляў. Дадзеныя пры гэтым анімізуюцца, але «анімізацыя» не тое ж самае, што поўная ананімнасць. Фрагменты перапісак бачаць сапраўдныя людзі, рэв’юеры, трэнеры мадэляў.
Як адключыць:
- ChatGPT → Settings → Data Controls → выключыць Improve the model for everyone;
- Gemini → меню → Settings & help → Activity → Keep Activity → Turn off;
- Claude → Settings → Privacy → выключыць Help improve Claude.
Займае менш за хвіліну. Рабіце гэта адразу пасля рэгістрацыі.

Выдалены чат — не зніклы чат
Калі вы выдаляеце гісторыю размоў, дадзеныя не сціраюцца імгненна, яны яшчэ нейкі час застаюцца на серверах. «Часовы рэжым» у ChatGPT і Gemini не захоўвае гісторыю і не трэніруе мадэлі, але і ён не дае стоадсоткавай нябачнасці.
Поўнага «рэжыму інкогніта» ў гэтых сэрвісах проста не існуе.
Як скараціць тэрмін захоўвання ў Gemini: Settings → Activity → Deleting activity older than → выбраць 3 месяцы.
Gemini бачыць ваш Google-акаўнт
Gemini па змаўчанні мае доступ да ўсяго Google Workspace: Gmail, Drive, Docs, Sheets. Калі ў вас ёсць папкі з шырокім доступам, Gemini іх бачыць і выкарыстоўвае як кантэкст для адказаў.
Як праверыць і абмежаваць: Gemini Settings → Apps.
У ChatGPT і Claude таксама варта перыядычна правяраць падключаныя дадаткі: Settings → Connected apps.
Адно правіла важнейшае за ўсе налады

Нават калі вы ўсё адключылі, не ўводзьце ў чат паролі, кантакты сакрэтных крыніц і канфідэнцыяльную інфармацыю. ШІ-сэрвіс гэта не скрынка з замком. Гэта інструмент, з якім вы размаўляеце праз сервер чужой кампаніі.
Тры хвіліны на налады, і вы ўжо значна больш абаронены, чым большасць карыстальнікаў.
@bajmedia