Айчынных фатографаў клічуць на Fotofestiwal Lodz ( беларуская сустрэча — 16 чэрвеня)
З 13 па 23 чэрвеня 2024 года ў Лодзі пройдзе Fotofestiwal Lodz. Я паведамляе Telegram-канал «Михаленко о фотографии», 16 чэрвеня у рамках найбуйнейшага польскага фотафестывалю адбудзецца сустрэча з беларускімі фатографамі.
Усіх жадаючых чакаюць 16 чэрвеня ў чэрвеня ў 11:00 па адрасе Art_inkubator, Tymienieckiego 3 на мерапрыемстве пад назвай «Сустрэча па інфраструктурных пытаннях для фатаграфічнай супольнасці за межамі Беларусі».
Сярод спікераў заяўлены куратар і дзеяч у галіне фатаграфіі Сяргей Міхаленка, арт-менеджэрка і куратарка Вольга Мжэльская, фатограф Яўген Атцецкі.
Арганізатары запрашаюць на імпрэзу і просяць запоўніць кароткае апытанне аб актуальных выклiках/тэмах/пытаннях, якія па меры магчымасці будуць закранутыя далей падчас сустрэчы.