• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ і СЖЛ запрашаюць калег на Форум журналісцкіх арганізацыяў краінаў Балтыі і пераследаваных журналістаў — 7 снежня

    7 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з Саюзам журналістаў Літвы правядзе ў памяшканні Сейма Літвы ўжо традыцыйны форум свабоднай журналістыкі, які сёлета займеў яшчэ больш міжнародны характар – Форум журналісцкіх арганізацыяў краінаў Балтыі і пераследаваных журналістаў: «Міжнародныя канфлікты і журналістыка»

     

    Журналісцкі форум мы прысвячаем падтрыманню прафесійных стандартаў у кантэксце войнаў і міжнародных канфліктаў. Гэта асабліва важны аспект для журналістыкі ў яе барацьбе з прапагандай вайны і распаўсюджваннем мовы варожасці.

    Журналісцкія арганізацыі ў краінах Балтыі і журналісты, якія пераследуюцца аўтарытарнымі рэжымамі і таму шукаюць тут прытулак, захоўваюць этычныя нормы і такім чынам спрабуюць вырашаць прафесійныя праблемы. Для абмеркавання гэтых выклікаў арганізаваны сумесны форум для журналістаў з Беларусі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

    7 снежня форум любезна прыме ў сябе Сейм Літвы з 10:00 да 17:00.

    Праграма

    Цягам трох панэльных дыскусій мы абмяркуем:

    - Нацыянальныя СМІ і міжнародныя мерапрыемствы: як надоўга ўтрымаць увагу аўдыторыі на самых важных тэмах?

    - Як стварыць умовы для разнастайнасці якаснай журналістыкі і яе штодзённай дзейнасці ва ўмовах эканамічнага, палітычнага ці нават ваеннага ціску?

    - Хто абароніць свабодныя СМІ і незалежную журналістыку?

     

    Удзел у форуме прымуць медыяпрафесіяналы чатырох краінаў, а таксама прадстаўнікі міжнародных журналісцкіх арганізацый. Як і ў мінулым годзе, форум будзе праходзіць у будынку Сейма Літвы і транслявацца ў YouTube. Працоўныя мовы — беларуская, літоўская і англійская — будзе арганізаваны сінхронны пераклад.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы ласкава запрашае прадстаўнікоў_ніц беларускага медыясектара прыняць у форуме, выступіць у дыскусіі, падзяліцца сваімі думкамі падчас панэляў форуму.

    Для ўдзелу ў форуме альбо для яго асвятлення просім вас зарэгістравацца ў ФОРМЕ да 5 снежня, 16:00 СЕT.

    Дадатковая інфармацыя па форуме: office@baj.media

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.