• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА шукае кіраўніка (да 15 студзеня)

    Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" шукае Генеральнага сакратара / Генеральную сакратарку.

    Кіраўнік/кіраўніца выканаўчага органа арганізацыі будзе адказны/адказная за адміністрацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці кіруючых і кантралюючых структураў арганізацыі і рэалізацыі праграмнай дзейнасці.

    Патрабаванні: веданне фінансавага менеджменту, уменне кіраваць камандай і будаваць карпаратыўную культуру, валоданне англійскай мовай, веданне «донарскіх» арганізацыяў і трэндаў беларускага «трэцяга сектара».

    Вітаюцца моцныя камунікатыўныя навыкі і ўменне весці перамовы, уяўленне пра механізмы рэалізацыі моладзевай палітыкі ў Беларусі і веданне гісторыі яе развіцця.

    На працягу месяца кандыдат/кандыдатка будзе праходзіць стажыроўку ў якасці асістэнта/асістэнткі дзеючага кіраўніка арганізацыі.

    Пасля завяршэння стажыроўкі паспяховы кандыдат/кандыдатка прыступіць да працоўных абавязкаў.

    Пачатак працы — з красавіка 2016 года.

    Абавязкі кіраўніка Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА»:

    - аганізацыя выканання рашэнняў Сходу прадстаўнікоў і Савета «РАДА»,

    - кіраванне працай Сакратарыята, забеспячэнне выканання Тактычнага плана арганізацыі, пастаянны маніторынг існуючых праектаў і праграм, вызначэнне функцыянальных абавязкаў і паўнамоцтваў супрацоўнікаў Сакратарыята, выбар супрацоўнікаў Сакратарыята,

    - фарміраванне праекта гадавога бюджэта арганізацыі, пошук сродкаў на ажыцяўленне праграмнай дзейнасці, перамовы з донарскімі арганізацыямі і прадстаўленне справаздачнасці па дзейнасці арганізацыі.

    Дэдлайн — 15 студзеня 2016 года.

    Лісты з рэзюмэ неабходна дасылаць на е‑мэйл: info@rada.fm.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці