Фестываль фільмаў на тэму міграцыі ў Славеніі (дэдлайн — 28 лютага)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Фонд «Славенская філантрапія» запрашае да ўдзелу ў міжнародным фестывалі Festival of Migrant Film, які пройдзе ў сталіцы Славеніі Любляне і іншых гарадах Славеніі з 22 па 26 верасня 2025 года.

Фота: pexels.com
Фестываль прымае фільмы і відэа розных жанраў — як дакументальныя, так і мастацкія, прысвечаныя тэмам міграцыі, бежанцаў, інтэграцыі мігрантаў у мясцовыя супольнасці і суіснаванні людзей у мультыкультурных супольнасцях. Стужкі могуць быть любой працягласці, розных гадоў вытворчасці.
Прымаюцца фільмы на любых мовах, але яны павінны суправаджацца субцітрамі на славенскай ці англійскай мове.
Удзел у фестывалі бясплатны.
Заяўкі прымаюцца да 28 лютага 2025 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў