• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс «30 да 30» для маладых журналістаў (дэдлайн — 19 чэрвеня)

    Міжнародная асацыяцыя навінавых СМІ (Inter­na­tion­al News Media Asso­ci­a­tion, INMA) прымае заяўкі на прэмію «30 да 30». Узнагароды ўручаюцца маладым спецыялістам навінавай індустрыі за выдатныя дасягненні і кар’ерны патэнцыял.

    INMA абярэ 30 журналістаў ва ўзросце да 30 гадоў — узыходзячых зорак навінавых СМІ:

    • маладых рэпарцёраў, якія рана дабіліся значных кар’ерных дасягненняў;
    • журналістаў, што дэманструюць здольнасць да інавацый і поспехі ў кіраванні рэкламай, працай з аўдыторыяй, бізнес-аналітыкай, кантэнтам і прадуктам; 
    • спецыялістаў, якія выконваюць лідарскія функцыі ў медыякампаніях.

    Пераможцы атрымаюць:

    • сертыфікат;
    • бэйдж для сацыяльных сетак;
    • бясплатны доступ да двух віртуальных майстар-класаў INMA;
    • 12-месячнае сяброўства ў INMA (для кандыдатаў, якія не з’яўляюцца членамі асацыяцыі);
    • білет на Тыдзень медыяінавацый у Мадрыдзе ў верасні 2026 года.

    Патрабаванні да кандыдатаў:

    • быць супрацоўнікам навінавых медыяў;
    • быць маладзейшым за 30 гадоў на 19 чэрвеня 2026 года;
    • прадэманстраваць досвед і дасягненні ў кар’еры, крэатыўнасць, лідарскі патэнцыял і здольнасць уплываць на індустрыю СМІ.

    Удзел у конкурсе бясплатны. Заяўкі прымаюцца да 19 чэрвеня 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.