Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)
Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.

Што будзе
Кейс-чэленджы з рэальных практык беларускіх медыя;
Інтэрактыўныя сімуляцыі рэдакцыйных рашэнняў;
Дыскусіі пра дзеянні ў складаных сітуацыях.
Абмяркуем
Пошук балансу паміж правам грамадства на інфармацыю і бяспекай для журналістаў, крыніц і аўдыторыі.
Працу з ананімнымі крыніцамі, інсайдэрамі і ўразлівымі групамі.
Фактчэк і верыфікацыю ва ўмовах маніпуляцый і дэфіцыту дадзеных.
Канфлікты інтарэсаў і адказнасць за публікацыі.
Этычныя рызыкі і перавагі выкарыстання AI у рэдакцыйных працэсах.
Пасля Media Ethics Lab вы:
Зможаце ацэньваць рызыкі перад публікацыяй і прымаць больш узважаныя рашэнні;
Атрымаеце практычныя алгарытмы для этычных дылем;
Лепш зразумееце, як не губляць якасць пад ціскам хуткасці, лайкаў і ахопаў;
Навучыцеся выкарыстоўваць AI у рэдакцыі без шкоды для даверу аўдыторыі.
Сярод трэнераў:
Алег Агееў, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыст;
Лола Бурыева, рэдактарка, медыяменеджарка БРЦ;
Дзяніс Васількоў, незалежны медыякансультант;
Ксенія Вязнікоўцева, журналістка-расследавальніца;
Зоя Хруцкая, журналістка і менеджарка, адна са стваральніц медыя PALATNO;
Аляксей Шота, медыятрэнер (Hrodna.life).
Дзе і калі
- 5 анлайн-модуляў (Zoom)
- серады, з 6 траўня па 3 чэрвеня 2026 года
- 17:00–19:30 (Варшава) / 18:00–20:30 (Мінск, Вільня)
Чакаем ад прысутных актыўнасці падчас разбору кейсаў і дыскусій.
Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Падавайцеся да 4 траўня 2026 года, 17:00 па Вільні.
Працоўныя мовы вэбінараў – беларуская і руская.
Калі ў вас засталіся пытанні датычна курса, пішыце нам на office@baj.media.
Media Ethics Lab праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў у партнёрстве з Фондам Фрыдрыха Эберта.
@bajmedia