Грант Фонду Стэнлі Грына для пачынаючых фатографаў (дэдлайн — 1 ліпеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Грант у памеры 10 000 долараў ЗША прызначаны для развіцця моцных візуальных гісторый і фотапраектаў з журналісцкім, візуальным і гуманістычным фокусам.

Фота: Стэнлі Грын, Грозны, красавік 2001 года
Мэта праграмы — даць доступ да сферы прафесійнай фатаграфіі і фотажурналістыкі маладым людзям, асабліва тым, хто паходзіць з недастаткова прадстаўленых і разнастайных супольнасцей. Запрашаюць удзельнікаў на пачатку прафесійнага шляху, якім патрэбная падтрымка для запуску або завяршэння значнага фотапраекта.
Хто можа ўдзельнічаць:
- асобы ад 18 гадоў;
- індывідуальныя аўтары;
- некалькі творчых партнёраў, якія працуюць над супольным праектам;
- студэнты не могуць падаць заяўку.
Адзін чалавек можа падаць толькі адну заяўку. Заахвочваецца мультымедыйны падыход да праекта.
Дэдлайн — 1 ліпеня 2026 года.
Па дадатковых пытаннях пішыце на адрас: info@stanleygreenefoundation.org
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў