• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фундацыя Thomson Reuters прапануе малыя гранты і стажыроўку для рэпарцёраў (Лондан) (да 12 ліпеня)

    Фундацыя Thomson Reuters прапануе адмысловую праграму для журналістаў з краін, якія развіваюцца, а таксама з Германіі, ЗША і Канады – стажыроўку па падрыхтоўцы рэпартажаў для шырокай грамадскасці пра сусветныя пагрозы і праблемы (змяненне клімату, міграцыя і праблемы ўцекачоў, захоўванне радыёактыўных матэрыялаў і пагрозы тэрактаў, сусветная міратворчасць і г.д.). Журналісты запрашаюцца ў кастрычніку 2016 года ў Лондан на трэнінгі па бяспецы. Рэпарцёры маюць магчымасць атрымаць малы грант на пакрыццё выдаткаў, звязаных з падрыхтоўкай публіцыстычных матэрыялаў, атрымаць падтрымку дасведчаных калег у пытаннях бяспекі і “пітчынгу” навін для міжнародных медыяплатформ.

    Патрабаванні да кандыдатаў:

    – свабоднае валоданне ангельскай;

    – мінімум 3 гады досведу ў журналістыцы.

    Вітаюцца кандыдаты, якія маюць досвед у асвятленні сітуацый, звязаных з бяспекай (узброеныя канфлікты, войны, аварыі і да т.п.).

    Кандыдаты мусяць прапанаваць тэмы для публіцыстычных гісторый, звязаных з пытаннямі бяспекі ў супольнасці, краіне,  рэгіёне і г.д. Дэдлайн – 12 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці – на гэтай старонцы.

    Паводле IJnet.org.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці