Гарачыя вакансіі Зяленай сеткі: чакаем кандыдатаў да 25 чэрвеня!
Экалагічнае таварыства “Зяленая сетка” абвяшчае шэраг вакансій: галоўны рэдактар Зяленага партала, рэдактары Брэсцкай і Гродзенcкай старонкі, PR-мэнэджэр, івэнт-мэнэждэр і мэнэджэр па працы з валанцерамі. Падрабязнасці глядзіце ў кожнай з абвестак ніжэй.
Зялёная сетка абвяшчае вакансію на пасаду галоўнага рэдактара Зялёнага партала greenbelarus.info
Мы чакаем прафесіяналаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй, наяўнасцю стратэгічнага мыслення, досведам кіравання медыяпраектамі ад 2 гадоў і валоданнем сучаснымі інструментамі інтэрнэт-журналістыкі.
У абавязкі галоўнага рэдактара ўваходзіць:
- вызначэнне мэтаў і стратэгіі развіцця Зяленага парталу, карэкцыя рэдакцыйнай палітыкі,
- фармаванне і кіраванне рэдакцыйнай камандай,
- кіраванне вытворчым працэсам рэдакцыі: праца з вэб-аналітыкай, наладжванне працэсу стварэння і распаўсюду кантэнту, рэдагаванне матэрыялаў, доўгатэрміновае і кароткатэрміновае планаванне, забеспячэнне пастаяннага росту наведвальнасці і г.д.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе і пажаданні па заробку, а таксама сфармулявать 3 пункты, якія зрабілі б наш партал яшчэ лепш!
Плануецца, што рэдактар выйдзе на працу ў ліпені 2017 года для перадачы справаў, а з 1 жніўня мусіць працаваць на поўную занятасць.
Са свайго боку гарантуем:
- цікавую і творчую каманду;
- разнастайную дапамогу і падтрымку;
- паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
- павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах.
Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрасrecruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017г.
Зяленая сетка абвяшчае вакансію рэдактара Брэсцкага зяленага партала
Мы чакаем прафесіяналаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй, досведам кіравання медыяпраектамі ад 2 гадоў і валоданнем сучаснымі інструментамі інтэрнэт-журналістыкі.
Пазіцыя: Рэдактар Брэстскага зяленага партала
Абавязкі:
- кіраванне працэсамі напаўнення сайта: кантэнт-планаванне, напісанне і/ці рэдагаванне тэкстаў, маніторынг СМІ па тэматыцы рэсурса і г.д;
- фарміраванне рэдакцыйнай палітыкі;
- фарміраванне рэдакцыйнай каманды: наём журналістаў, пры неабходнасці павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў;
- распрацоўка стратэгій прасоўвання сайта ў Інтэрнэт;
- распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў (прэс-канферэнцыі, прэс-чаі, конкурсы і г.д.);
- падрыхтоўка штомесячных справаздач.
Патрабаванні:
- вопыт працы ў сферы on-line камунікацыі (больш 2 год на пасадах рэдактара, выпускаючага рэдактара, кантэнт- менеджэра);
- пажаданы, але не абавязковы вопыт адміністрыравання сайтаў на базе папулярных CMS;
- валоданне беларускай і рускай мовамі, англійская мова — пажадана;
- гатоўнасць самастойна вырашаць задачы, адказнасць, уменне фарміраваць і працаваць у камандзе.
Са свайго боку гарантуем:
- цікавую і творчую каманду;
- разнастайную дапамогу і падтрымку;
- паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
- павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(-ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе, а таксама указаць 3 крокі, якія б зрабілі Брэсцкі зялены партал яшчэ лепш.
Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрасrecruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017г.
Зяленая сетка абвяшчае вакансію рэдактара Гродзенскага зяленага партала
Мы чакаем прафесіяналаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй, досведам кіравання медыяпраектамі ад 2 гадоў і валоданнем сучаснымі інструментамі інтэрнэт-журналістыкі.
Пазіцыя: Рэдактар Гродзенскага зялёнага партала
Абавязкі:
- кіраванне працэсамі напаўнення сайта: кантэнт-планаванне, напісанне і/ці рэдагаванне тэкстаў, маніторынг СМІ па тэматыцы рэсурса, стварэнне ўнікальных загалоўкаў, узгадненне з крыніцай інфармацыі;
- фарміраванне рэдакцыйнай палітыкі;
- фарміраванне рэдакцыйнай каманды: наём журналістаў, пры неабходнасці павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў;
- распрацоўка стратэгій прасоўвання сайта ў Інтэрнэт;
- распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў (прэс-канферэнцыі, прэс-чаі, конкурсы і г.д.);
- падрыхтоўка штомесячных справаздач.
Патрабаванні:
- вопыт працы ў сферы on-line камунікацыі (больш 2 год на пасадах рэдактара, выпускаючага рэдактара, кантэнт- менеджэра);
- пажаданы, але не абавязковы вопыт адміністрыравання сайтаў на базе папулярных CMS;
- валоданне беларускай і рускай мовамі, англійская мова — пажадана;
- гатоўнасць самастойна вырашаць задачы, адказнасць, уменне фарміраваць і працаваць у камандзе.
Са свайго боку гарантуем:
- цікавую і творчую каманду;
- разнастайную дапамогу і падтрымку;
- паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
- павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(-ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе, а таксама
Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрасrecruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017г.
“Зялёная сетка” абвяшчае вакансію PR-мэнэджэра
Экалагічнае таварыства “Зяленая сетка” запрашае адказных і крэатыўных мэнэджэраў па сувязях з грамадскасцю прыняць удзел у конкурсе на пасаду PR- мэнэджэра таварыства.
Мы чакаем кандыдатаў з досведам працы, разуменнем спецыфікі грамадскай дзейнасці, актыўнай грамадскай пазіцыяй і, як мінімум, з інтарэсам да экалагічнай тэматыкі.
У абавязкі PR-мэнэджэра ўваходзіць:
- распрацоўка і рэлізацыя PR ‑стратэгіі і камунікатыўных планаў таварыства. Доўга і каротка тэрміновае планаванне PR ‑дзейнасці.
- Арганізацыя PR — мерапрыемстваў, асвятленне дзейнасці Зяленай сеткі на нацыянальным узроўні, праца з медыя, мэтавымі аўдыторямі і іншымі суб’ектамі знешняга акружэння Зяленай сеткі.
- Стварэнне PR ‑прадукцыі і падрыхтоўка гадавых справаздач і г.д.
Вакансія адчыняецца на палову стаўкі з магчымасцю павелічэння да поўнай з 1.01.2018 г. Плануецца, што PR-мэнэджэр прыступіць да сваіх абявязкаў з 1 жніўня 2017 года.
Са свайго боку гарантуем:
- цікавую і творчую каманду;
- разнастайную дапамогу і падтрымку;
- паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
- павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(-ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе і пажаданні па заробку, а таксама аргументавана сфармулявать 3 пункты, якія, на ваш погляд, зрабілі б экалагічную грамадскую дзейнасць больш прывабнай і цікавай для беларусаў.
Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрасrecruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017г.
“Зялёная сетка” абвяшчае вакансію івэнт-мэнэджэра
Экалагічнае таварыства “Зяленая сетка” запрашае адказных і крэатыўных мэнэджэраў па арганізацыі акцыяў і івэнтаў на пасаду івэнт-мэнэджэра.
Мы чакаем кандыдатаў з арганізатарскім досведам, разуменнем спецыфікі грамадскай дзейнасці, праактыўнай жыццевай пазіцыяй і, як мінімум, з інтарэсам да экалагічнай тэматыкі.
У абавязкі івэнт-мэнэджэра ўваходзіць:
- арганізацыя публічных акцый Зяленай сеткі гарадскога і нацыянальнага масштабу,
- падрыхтоўка рэгіянальных конкурсаў на правядзенне акцый: падрыхтоўка палажэнні аб конкурсе, прыём заявак, каардынацыя працэсу адбору заявак,
- каардынацыя рэгіянальных арганізатараў акцый: дапамога ў падрыхтоўцы да акцыі, кансультацыі па пытаннях правядзення акцый, напісанне справаздач.
- усталяванне партнерскіх сувязяў сярод прадстаўнікоў бізнэсу, дзяржавы, грамадскага сектару.
Занятасць: 13 гадзін на тыдзень (1/3 стаўкі). Працоўная нагрузка размярковаецца згодна гадавому календару акцыяў: калі акцыі ёсць, івэнт-мэнэджэр працуе больш, калі няма — меньш.
Са свайго боку гарантуем:
- цікавую і творчую каманду;
- разнастайную дапамогу і падтрымку;
- паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
- павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(-ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе і пажаданні па заробку, а таксама каротка апісаць ідэю для нацыянальнай экалагічнай акцыі і ідэю для гарадской экаакцыі.
Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрасrecruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017г.
Зяленая сетка абвяшчае вакансію на пасаду мэнэджэра па працы з валанцерамі
Экалагічнае таварыства “Зяленая сетка” запрашае адказных і камунікатыўных да удзелу ў конкурсе на пасаду мэнэджэра па працы з валанцерамі.
Мы чакаем кандыдатаў з арганізатарскім досведам, добрымі камунікатыўнымі навыкамі, досведам працы з людзьмі і кіравання камандай.
У абавязкі мэнэджэра ўваходзіць:
- праца з базай валанцёраў: аднаўленне, запаўненне;
- арганізацыя працэсу далучэння да супольнасці валанцёраў прадстаўнікоў розных мэтавых груп он-лайн і оф-лайн;
- вядзенне інфармацыйнай рассылкі, SMM, падбор матэрыялаў і запрашэнне да ўдзелу ў спецыялізаваных мерапрыемствах для валанцёраў;
- каардынацыя актыўнасці з удзелам валанцёраў: планаванне дзейнасці, правядзенне мерапрыемстваў для валанцёраў і г.д.
Занятасць 20 гадзін на тыдзень (0.5 стаўкі).
Са свайго боку гарантуем:
- цікавую і творчую каманду;
- разнастайную дапамогу і падтрымку;
- паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
- павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(-ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе, а таксама прывесці ідэю мерапрыемства для валанцераў Зяленай сеткі.
Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрасrecruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017г.