Q&A | Хачу на валанцёрства, трэнінг ці стажыроўку — з чаго пачаць? (10 ліпеня)
Моладзевы савет «РАДА» і Telegram-канал «Твои возможности» ў межах кампаніі On the Move ладзяць для маладых беларусаў і беларусак у эміграцыі анлайн‑Q&A пра еўрапейскія магчымасці і праграмы мабільнасці.

Вы жывёце ў эміграцыі і хочаце падарожнічаць, знаёміцца з людзьмі з розных краін і атрымліваць новы досвед, але не ведаеце, якія магчымасці існуюць і як у іх трапіць?
На анлайн-сустрэчы можна будзе пагаварыць пра тое:
• якія існуюць праграмы для моладзі;
• дзе шукаць валанцёрствы, трэнінгі і стажыроўкі;
• як зрабіць першы крок і падабраць магчымасць;
• што дае ўдзел у міжнародных праграмах акрамя падарожжаў.
Госця сустрэчы — Іра Панядзельнік, навуковая камунікатарка, экспертка ў кліматычнай палітыцы і ментарка для маладых актывістаў_к, даследчыкаў_ц і спецыялістаў_к, якія займаюцца кліматычнымі, сацыяльнымі і міжнароднымі праектамі. У 2018–2019 гадах Іра каардынавала Erasmus+ і ESC Info Centre у Беларусі, а сёння працуе з міжнароднымі сеткамі і магчымасцямі для моладзі ў рэгіёне Усходняй Еўропы і Каўказа.
Калі: 10 ліпеня 2026 (пятніца)
Час: 16:00 СЕТ
Месца: Анлайн (Zoom)
Працягласць: 1 гадзіна
Зарэгістравацца на сустрэчу
@bajmedia