IBB шукае PR-спецыяліста/ку
Аддзел адукацыйных праграм Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йоханэса Раў запрашае ў сваю каманду PR–спецыяліста/ку. Занятасць: частковая (25 гадзін на тыдзень). Тэрмін кантракта: 6 месяцаў з магчымасцю працягнення. Заяўкі (рэзюмэ, матывацыйны лісты, спасылкі на праекты, якія кандыдаты вялі ў мінулым) прымаюцца па адрасе dobrovolski@ibb.by да 15 лютага 2019 года.
Абавязкі:
-
інфармацыйнае асвятленне дзейнасці Цэнтра;
-
удзел у падрыхтоўцы PR-стратэгіі Цэнтра;
-
арганізацыя і правядзенне PR-кампаній;
-
вядзенне акаўнтаў у сацсетках (ВК, FB, Instagram, Twitter);
-
напаўненне сайта матэрыяламі пра дзейнасць Цэнтра;
-
напісанне пісьменных тэкстаў для пастоў у сацыяльных сетках;
-
актыўная камунікацыя з калегамі для збору актуальнай інфармацыі;
-
наведванне адукацыйных мерапрыемстваў Цэнтра і падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў;
-
сістэматычны маніторынг сацыяльнай актыўнасці ў сацсетках. Дзеянні па павелічэнні колькасці падпісчыкаў.
Патрабаванні:
-
адукацыя ў сферы журналістыкі, камунікацыі, PR або сумежных дысцыплінах;
-
валоданне тэхналогіямі прасоўвання ў сацсетках;
-
досвед падрыхтоўкі і правядзення PR-кампаній;
-
досвед распрацоўкі PR-стратэгій;
-
упэўненыя навыкі напісання і рэдагавання тэкстаў;
-
досвед фота- і відэаздымак;
-
пісьменная руская і беларуская мовы (валоданне ангельскай/нямецкай мовамі будзе разглядацца як перавага, але не з’яўляецца абавязковым);
-
(пажадана) досвед працы з сацыяльнымі праектамі;
-
базавыя веды/досвед відэамантажу;
-
веданне Photoshop;
-
крэатыўнасць;
-
аператыўнасць;
-
досвед працы ў галіне PR ад 2 гадоў;
-
базавыя веды сістэм аналітыкі.
Крыніца: ibb-minsk.by