• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Інфасесія Беларускай Рады культуры: праца і вынікі за 2023 год (30 студзеня)

    Мерапраемства арганізавана пры інфармацыйнай падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    Журналістаў, творцаў, партнёраў і ўсіх зацікаўленых запрашаем узяць удзел у анлайн-інфасесіі, прысвечанай адметнасцям працы Беларускай Рады культуры і вынікам дзейнасці арганізацыі за 2023 год. 

    Калі: 30 студзеня 2024, а 17:00 СЕТ / 19:00 (Мінск)

    Дзе: Zoom

    Падчас анлайн-сустрэчы вы даведаецеся

    • як працуе Беларуская Рада культуры;

    • чым яна займалася ў 2023 годзе і якіх вынікаў дасягнула;

    • якія мае планы.

    Прадстаўнікі Беларускай Рады культуры паразважаюць разам з удзельнікамі інфасесіі пра сённяшні дзень і будучыню беларускай культуры і адкажуць на пытанні.

    Спікеры: 

    • кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін;

    • унутраная каардынатарка Рады Надзея Гарэцкая;

    • грант-менеджарка праграмы Art­Pow­er Belarus Эліна Калнібалоцкая;

    • а таксама іншыя чальцы каманды Рады культуры.

    Да анлайн-інфасесіі змогуць далучыцца толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, якія прайшлі першасную верыфікацыю.

    Зарэгістравацца можна па спасылцы

    Рэгістрацыя завершыцца 29 студзеня а 23.59 (мінскі час). 

    Увага! Спасылку, што дазволіць далучыцца да сустрэчы, арганізатары дашлюць на e‑mail, указаны падчас рэгістрацыі. Ліст можа трапіць у спам, таму напярэдадні сустрэчы правярайце папкі «Спам» і «Промаакцыі» сваёй электроннай скрыні. Таксама сачыце за абвесткамі на афіцыйным тэлеграм-канале Беларускай Рады культуры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці