Конкурс J4T AWARDS 2026 (дэдлайн — 20 лістапада)
Штогадовы конкурс J4T AWARDS ладзіцца з мэтай павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі.

Пераможцаў вызначаюць у трох намінацыях:
-
Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі
У намінацыі прымаюцца артыкулы / фотарэпартажы / відэаматэрыялы / радыёперадачы, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве.
Адзін аўтар можа падаць на конкурс не больш за тры працы.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-форму не пазней як 20 лістапада 2026 года.
Каб улічвацца ў конкурсе, матэрыялы павінны быць апублікаваныя з 1 лістапада 2025 да 31 кастрычніка 2026.
Пераможцу вызначыць журы, у склад якога ўвойдуць рэдактаркі і рэдактары беларускіх СМІ. Першыя тры месцы будуць узнагароджаны ганаровымі граматамі, а пераможца атрымае адмысловы прыз: удзел у асветніцкай паездцы ў адну з краінаў Еўропы ў 2027 годзе.
-
Рэдакцыя года
У намінацыі можа быць вылучаная рэдакцыя СМІ, якая ў сваіх матэрыялах прасоўвала ідэі роўнасці ды інклюзіі, распавядала пра праблемы, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі ўразлівых групаў у Беларусі і краінах рэлакацыі.
Пераможца выбіраецца праз галасаванне прадстаўнікоў НДА і індывідуальных актывістаў, якія працуюць з тэмай інклюзіі ўразлівых груп.
Сёлета вылучыць рэдакцыю можна праз Telegram-бот @j4t_awards_bot да 20 лістапада 2026 года ўключна.
Рэдакцыя-пераможца конкурсу атрымае ганаровую грамату і адмысловы прыз.
-
Асоба года
Адмысловая намінацыя J4T за ўнёсак у развіццё ініцыятывы і праваабарончага руху ў Беларусі. Лаўрэата вызначаюць сябры каманды Праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць».
@bajmedia