• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс праектных прапаноў для беларускіх журналістаў-расследавальнікаў (да 15 студзеня)

    Программа «Belarus beehive» объявляет конкурс проектных предложений для белорусских инициатив и организаций гражданского общества, а также для журналистов-расследователей.

    Мэта конкурсу – дапамога грамадзянскай супольнасці выжыць у сітуацыі рэпрэсій і пераход Беларусі да дэмакратыі.

    Тэматычныя напрамкі праграмы:

    Адукацыя, культура, мясцовае самакіраванне, прафсаюзы і працоўныя адносіны, журналістыка расследаванняў, падтрымка кааліцый, іншыя тэматычныя вобласці таксама могуць быць уключаны, калі гэта апраўдана і адпавядае мэтам праграмы Belarus bee­hive.

    Журналістыка расследаванняў:

    Праграма прымае заяўкі ад журналістаў-расследавальнікаў. Праекты могуць быць прафінансаваны пасля разгляду журы Belarus bee­hive на аснове прафесійных стандартаў. Мы асабліва падтрымліваем заяўкі, накіраваныя на асвятленне карупцыі, правапарушэнняў і злоўжыванні ўладай, кантрабанды тавараў, міграцыі, практыкі ўхілення ад міжнародных санкцый, жорсткасці і гвалту з боку сілавых структур. Могуць быць разгледжаны і любыя іншыя тэмы.

    Умовы атрымання падтрымкі:

    Працягласць ад 3 да 12 месяцаў. Больш за працяглы тэрмін рэалізацыі можа быць разгледжаны ў выпадку наяўнасці пераканаўчых абгрунтаванняў.

    Памер падтрымкі:

    Ад € 5.000, да EUR 60.000. Са-фінансаванне не патрабуецца.

    Для журналістыкі расследаванняў:

    Расследаванні, якія дазваляюць праліць святло на ўнутраную механіку ўлады, на паслявыбарныя падзеі ў краіне, рэпрэсіі і адказных за іх, і на падобныя рэчы.

    Аднак гэта далёка не закрыты спіс тэм і напрамкаў, «Belarus bee­hive» адкрыты для разнастайных і інавацыйных прапаноў.

    «Belarus bee­hive» будзе найперш падтрымліваць дзейнасць, якая ў асноўным ажыццяўляецца ў Беларусі, ці, прынамсі, прыносіць карысць і падтрымлівае людзей у Беларусі.

    Больш падрабязная інфармацыя на сайце.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці