• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс на ўдзел у праграме Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў (дэдлайн — 26 сакавіка)

    Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2025 года для грамадзян Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў беларускай дыяспары ўзростам да 35 год.

    Конкурс на ўдзел у праграме Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў

    Фота: з сайта www.schoolsofpoliticalstudies.eu

    Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі выбарных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

    Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці з 17 па 19 красавіка ў Вільні, другую — з 29 па 31 мая альбо з 5 па 7 чэрвеня у Варшаве, трэцюю — з 12 па 13 верасня ў Вільні ці Варшаве, а апошняе мерапрыемства — з 5 па 7 лістапада 2025 года ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю).

    Паміж сесіямі плануецца правядзенне лекцый, дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

    У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні міжнароднай бяспекі, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з Беларусі, Украіны, краін Еўрапейскага Саюза, іншых краін.

    Для ўдзелу ў праграме неабходна мець магчымасць наведваць краіны Еўрапейскага Саюза (шэнгенскую візу ці дазвол на пражыванне ў адной з краін ЕС) на ўвесь перыяд навучання. Удзельнікі праграмы аплачваюць арганізацыйны ўнёсак, эквівалентны 100 Еўра, а выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне аплачваюць арганізатары.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Анкету трэба выслаць да 23:59 26 сакавіка 2025 года. Інфармацыю пра вынікі адбору ўдзельнікаў будзе выслана тым, хто падаў заяўкі, пасля  5 красавіка 2025 года.

    УШПД уваходзіць у Асацыяцыю Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы. Дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў — Аляксандр Дабравольскі, Мэнэджар школы — Валянціна Палевікова.

    УШПД працуе з 2007 года для Беларусі як частка праекта Рады Еўропы. Гэта адна з дваццаці двух Школ у сям’і Школ палітычных даследаванняў. Ідэя Школ палітычных даследаванняў — адкрыццё новых гарызонтаў і стварэнне новых магчымасцяў для маладых лідараў, садзейнічанне іх супрацоўніцтву паміж сабой, з экспертамі і калегамі з замежных Школ. УШПД спрыяе сталай камунікацыі і супрацоўніцтву сваіх 353 выпускнікоў, сярод якіх — вучоныя ў галіне грамадскіх навук, палітыкі, лідары і актывісты моладзевых і няўрадавых арганізацый, прадпрымальнікі, журналісты, супрацоўнікі дзяржаўных структур.

    Звяртаем увагу на тое, што ўдзельнікі праграмы Школы могуць мець праблемы ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі структурамі Рэспублікі Беларусь. Гэта можа быць выклікана варожым стаўленнем дзяржаўных структур да Рады Еўропы ці еўрапейскіх краін. У сувязі з гэтым просім пры прыняцці рашэння пра падачу заяўкі самастойна ацаніць магчымую рызыку.

    Інфармацыю для падачы заявак можна атрымаць у групе Face­book.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    7 способов, которыми российский мессенджер Max следит за пользователями

    Max – это мессенджер, созданный российским холдингом VK по заказу российских властей. Его представляют как «национальную альтернативу» Telegram, What­sApp и другим популярным приложениям, которые в РФ заблокированы или ограничены. В августе Max неожиданно появился в топе беларуского Google Play. Однако пользоваться этим приложением небезопасно.
    07.10.2025
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 30 верасня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    21.04.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.