• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Курс AI-Journalist ад Пражскай медыяшколы (старт — 12 траўня)

    Пражская медыяшкола абвясціла набор на практычны курс AI-Jour­nal­ist для журналістаў і прафесіяналаў медыя, якія хочуць выкарыстоўваць моўныя мадэлі не як суразмоўцаў, а як рабочы інструмент.

    Вядучы эксперт — Паўлюк Быкоўскі (Media IQ), адзін з найбольш вопытных медыяаналітыкаў у рэгіёне.

    З першага занятку вы зможаце працаваць над уласным праектам — расследаваннем, аналітычным матэрыялам, даследаваннем, засвойваючы тэхнікі праз рэальныя рабочыя задачы.

    • Першая палова курса — праектаванне даследавання: як фармуляваць гіпотэзы, будаваць працэдуры праверкі, выбіраць інструменты.
    • Другая — вайбкодынг і стварэнне ўласных інструментаў, «напісаных» разам з AI.
    • Фінал — міні-дыплом з вашым праектам: даследаваннем або інструментам.

      ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Старт: 12 траўня 2026.

    Фармат: 6 заняткаў па 2 гадзіны, 2 разы на тыдзень. У 17.00 па Празе.

    Вядучыя: Паўлюк Быкоўскі, медыяаналітык (Media IQ), і Злата Паніроўская, праграмная дырэктарка Пражскай медыяшколы.

    Для ўдзелу ў курсе рэкамендуецца мець падпіску на Claude або Chat­G­PT.

    Праграма

    1. Як мы думаем — і як думае AI. Кагнітыўныя пасткі журналіста. Што насамрэч робіць моўная мадэль. Фармулюем даследчую гіпотэзу.

    2. Ад пытання — да працэдуры праверкі. Працэдурныя прампты, метад трох чатаў, фрэймворкі для працы з мадэллю. Будуем першы чарнавік дадзеных.

    3. Інструменты пад задачу. Вялікія архівы, верыфікацыя медыя, парсінг як журналісцкі метад. Бяспека дадзеных. Персанальны work­flow.

    4. Вайбкодынг: уласны інструмент. Апісваеш задачу словамі — атрымліваеш працоўны прататып. Персанальныя асістэнты, планавальнікі, інструменты аналізу.

    5. Вайбкодынг: праца з дадзенымі. Парсеры, здабыванне і апрацоўка дадзеных, аўтаматызацыя руціны. Развіваем прататыпы да рабочага стану.

    6. Фінал: прэзентацыя ўласных праектаў. Трэба будзе паказаць траекторыю працы — ад гіпотэзы да выніку / ад запыту на аўтаматызацыю — да працоўнага прататыпу.

    Што вы атрымаеце

    Метадалагічную рамку. Як ператварыць размытую даследчую гіпотэзу ў набор праверных прамптаў. Як тэставаць устойлівасць вынікаў і знаходзіць edge cas­es, дзе мадэль ламаецца — да таго, як гэта выявіць рэдактар.

    Падыходы да працы з вялікімі масівамі тэкстаў, пазіцыямі актараў, аргументацыяй.

    Уласныя інструменты. Вайбкодынг — стварэнне персаналізаваных інструментаў з дапамогай моўных мадэляў — без глыбокіх ведаў праграмавання. Colab, Codex, Claude Code: ад простых скрыптоў да працоўных прататыпаў. Зробіце свой апп — або навучыцеся запускаць чужыя з GitHub.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.