• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінг-курс ад Azbuka media «Трэнды ў сацсетках і дэзінфармацыя ў іх» (дэдлайн — 20 траўня)

    Падчас курса «Трэнды ў сацсетках і дэзінфармацыя ў іх» арганізатары плануюць спалучыць два аспекты паводзін і кіравання сацыяльнымі сеткамі: камерцыйны і аспект медыяпісьменнасці. Удзельнікі змогуць адначасова адпрацаваць уменні SMM, таргетолага і фактчэкера.

    Курс праводзіцца фактчэкінгавай ініцыятывай Azbu­ka media. Мова курса — руская. Удзел бясплатны.

    Праграма складаецца з 5 вебінараў і хатняга (выпускнога) задання. 

    Папярэднія тэмы і даты вебінараў (час: Вільня-Рыга-Мінск)

    • 6 чэрвеня, 19:00 — 20:30  — Што сёння адбываецца ў асноўных сацсетках: Insta­gram, Face­book, «ВКонтакте», Tik­tok, Youtube, Telegram. Агульны агляд трэндаў карыстацкіх паводзін.
    • 11 чэрвеня, 19:00 — 20:30  — Запатрабаваны кантэнт у сацыяльных сетках: як знайсці сувязь з аўдыторыяй?
    • 13 чэрвеня, 19:00 — 20:30  — Цёмны бок SMM: як маніпулююць кантэнтам для павышэння яго бачнасці. Верыфікацыя кантэнту.
    • 18 чэрвеня, 19:00 — 20:30  — Штучны інтэлект: саюзнік або супернік? Ад дапамогі ў стварэнні кантэнту да з’яўлення дыпфейкаў.
    • 20 чэрвеня, 19:00 — 20:30  — Інфармацыйная гігіена, экалогія інфармацыі ў сетцы. Фактчэкінг.
    • 21 чэрвеня — 30 чэрвеня  — Самастойная праца над выпускнымі праектамі (дызайн, SMM-прадукт, стратэгія прасоўвання, даследаванне навіны на дакладнасць — любы варыянт на выбар), тэарэтычны тэст.
    • 2 ліпеня, 19:00 — 20:30  — Прэзентацыя выпускных работ.

    Удзельнікі, якія паспяхова завершаць курс, атрымаюць міжнародны сертыфікат і магчымасці праходжання стажыроўкі (з наступным працаўладкаваннем  — колькасць месцаў абмежаваная).

    Як прыняць удзел?

    Запоўніць АНКЕТУ не пазней за 20 траўня 2024 года.

    Больш інфармацыі пра курс  — па спасылцы

    Па любых пытаннях пішыце на email info@azbukamedia.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.