• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

    БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.

    21 жніўня 2026 года сустрэнемся ва ўтульнай сядзібе пад Вільняй, каб выдыхнуць, пагутарыць, паэксперыментаваць і знайсці разам тое, на чым трымаемся.

    Што вас чакае?

    • Бінга «Знайдзі сваіх»
    • Медыяэкспедыцыя — камандныя прыгоды з місіямі, нечаканымі адкрыццямі і стварэннем мапы новых сувязяў у нашай супольнасці
    • Пераналадка — квэст пра новыя рэаліі ў эміграцыі і тое, што дапамагае нам рухацца далей
    • Майстар-клас па калажы «Як распавядаць гісторыі без словаў» — разам створым візуалы ў знак салідарнасці з калегамі і каляжанкамі, якія ўтрымліваюцца ў зняволенні
    • Нефармальная камунікацыя: вечаровае вогнішча і выдатная атмасфера.

    Калі: 21 жніўня (пятніца) 2026 года.

     Месца: аграсядзіба пад Вільняй (Літва). Будзе арганізаваны сумесны даезд з Вільні.

    Удзел бясплатны.

    РЭГІСТРАЦЫЯ  

    Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі не пазней 10:00 панядзелак, 10 жніўня (гэта зойме каля 2 хвілін).

    Арганізатары кампенсуюць удзельнікам і ўдзельніцам з іншых краінаў праезд наземным транспартам да/з Вільні і пражыванне на адну ноч. Але колькасць такіх месцаў абмежаваная. Падчас адбору перавага будзе ў тых, хто зарэгіструецца раней.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.