«Наша Ніва» шукае фотарэпарцёра
16 красавіка 2019
Камандзе патрэбны фатограф, які будзе працаваць у штодзённым рэжыме і сістэмна з’яўляцца ў Рэдакцыі.
Што трэба здымаць: пераважна рэпартажы. Гарадскія сюжэты, партрэты, акцыі, падзеі. Герояў ніўскіх матэрыялаў.
Тэхніка: часткова рэдакцыйная. Пры патрэбе зможам забяспечыць усім неабходным — як дамовімся.
Заробак: высокі, канкрэтныя лічбы будуць абмяркоўвацца падчас сумоўя.
Пажадана мець базавыя журналісцкія веды. Працоўная мова — беларуская.
Месца работы — у цэнтры горада, каля метро «Фрунзенская». Калектыў — малады, вясёлы і беларускамоўны.
Звесткі пра сябе накіроўвайце на nn@nn.by з пазнакай «Фатограф». Абавязкова напішыце пра свой досвед у сферы фатаграфіі і прыкладзіце спасылкі на работы — як мага больш разнастайныя.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў