«Наша Ніва» шукае SMM-менеджара
«Наша Ніва» шукае SMM-менеджара
Калі вы:
-
любіце беларушчыну,
-
цудоўна валодаеце пісьмовай беларускай мовай,
-
умееце займацца SMM,
-
добра арыентуецеся ў правілах, па якіх жывуць фэйсбук, Укантакце, аднакласнікі, інстаграм, твітар, тэлеграм і вайбер,
-
знаёмыя з графічнымі рэдактарамі і самі можаце зляпіць вясёлую карцінку ці свежы мем,
-
маеце пачуцце гумару —
то мы чакаем ваша рэзюмэ на nn@nn.by (не забудзьце пакінуць спасылкі на асабістыя старонкі ў сацсетках).
Якія выгоды чакаюць нашаніўскага SMM-менеджара:
-
месца пад сонцам у офісе ў цэнтры Мінска ля метро,
-
маладая крэатыўная каманда,
-
бязмежная прастора для крэатыву і творчасці,
-
добры заробак.
Дык спрабуйце!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў