• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нязмушаны нэтворкінг у Варшаве (дэдлайн — 16 кастрычніка)

    Арганізацыя «ІншыЯ» запрашае беларускіх актывістак і актывістаў, журналістак і журналістаў утульна правесці вечар пятніцы 18 кастрычніка на варшаўскай нэтворкінг-сустрэчы.

    Мэта мерапрыемства — усталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыямі, абмеркаваць міфы і рэчаіснасць пра працу, падзяліцца класнымі практыкамі сумеснай працы або нават прыдумаць новую ідэю для супрацоўніцтва. 

    Арганізатары абяцаюць бяспечнае і камфортнае асяроддзе, а таксама напоі і закускі. Просяць удзельнікаў узяць з сабой добры настрой і быць гатовымі камунікаваць з іншымі гасцямі мерапрыемства. Для павелічэння якасці камунікацыі сустрэча будзе мадэравацца.

    Нэтворкінг пройдзе 18 кастрычніка, 18:30–21:00 у цэнтры Варшавы.

     Дакладнае месца будзе паведамлена асобным лістом удзельнікам і ўдзельніцам, якія пройдуць верыфікацыю.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Мерапрыемства арганізавана камандай «ІншыЯ» і аб’яданнем беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці