• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» адкрывае вакансію спецыяліста(кі) па інфармацыі і камунікацыі

    Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» запрашае ў каманду супрацоўніка або супрацоўніцу на вакансію «Інфармацыя і камунікацыя». Тэрмін кантракту: 1 красавіка — 30 верасня 2018 года (з магчымасцю падаўжэння). Частковая занятасць (20 рабочых гадзін у тыдзень). Рэзюмэ і матывацыйны ліст даслаць на e‑mail oeec.ngo@gmail.com да 15 сакавіка.

    Арганізацыя шукае чалавека, які/ая падзяляе каштоўнасці і гатовы/а стаць часткай каманды. Гэтая пасада для тых, хто любіць зносіны, умее натхняць людзей і знаходзіць крэатыўныя рашэнні для розных задач. А калі кандыдат ці кандыдатка ведае, што азначаюць словазлучэння «мясцовая супольнасць» і «грамадзянскі актывізм» — абавязкова трэба адпраўляць рэзюмэ і матывацыйны ліст!

    Чаго чакаюць ад кандыдата ці кандыдаткі:

    • Вы гатовы актыўна ўдзельнічаць у планаванні і рэалізацыі новай інфармацыйнай кампаніі па ўключэнню супольнасці ў вырашэнне мясцовых праблем (запуск інтэрактыўнага квэста Civic Activism Quest ў рамках праграмы «Лідарства ў мясцовых супольнасцях«);
    • Вы зможаце праяўляць ініцыятыву, прапаноўваць ідэі і рэалізоўваць частку сваіх задумак;
    • У вас ёсць вопыт працы ў сацыяльных сетках і вы разумееце спецыфіку розных сетак (Face­book, VK, Insta­gram, Telegram), умееце рыхтаваць публікацыі з улікам гэтай спецыфікі і валодаеце інструментамі для аналізу ўзаемадзеяння з аўдыторыяй;
    • Вы пішаце пісьменныя і арыгінальныя тэксты, а яшчэ ў вас ёсць пул журналістак/ов, вопыт супрацоўніцтва і размяшчэння матэрыялаў у медыя на бясплатнай аснове;
    • Вы ўмееце і любіце рабіць яркія фатаграфіі на смартфон і фотакамеру, а таксама валодаеце рэдактарам Pho­to­shop (ці іншым);
    • Вы можаце прыкласці да рэзюмэ спасылкі на вашыя артыкулы, медыя-праекты або публічныя акаўнты ў сацыяльных сетках, якія вы вялі/вядзеце;
    • Вы свабодна валодаеце рускай, ангельскай і беларускім мовамі і можаце выканаць тэставае заданне на адной з гэтых моў;
    • Вы свабодна карыстаецеся пакетам MS Office, сэрвісамі Google і ведаеце прынцып працы блогавых сэрвісаў (Word­Press).
    • Вы гатовы навучацца і браць удзел у курсах і трэнінгах, якія дапамогуць вам выконваць працу больш паспяхова.
    • Наяўнасць досведу працы ў некамерцыйных арганізацыях вітаецца.

    Каманда запрашае тых, хто зможа працаваць у офісе ў першай палове дня, і прысутнічаць на публічных мерапрыемствах і трэнінгах, арганізаваных ОЕЭК. Частку працы можна рабіць выдалена на працягу дня і аператыўна рэагаваць на тэрміновыя задання.

    Крыніца: oeec.by

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці