• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Паездка ў Страсбург для беларускіх журналістаў (Заяўкі – да 7 верасня)

    Абавязковая ўмова – валоданне англійскай ці французскай мовамі.

    13–14 кастрычніка 2015 г. у Страсбургу Савет Еўропы ладзіць канферэнцыю на тэму свабоды выказвання.

    Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў мерапрыемстве пяць беларускіх журналістаў, якіх мае рэкамендаваць ГА “БАЖ”.

    Арганізацыя чакае вашых заявак на e‑mail baj@baj.by з пазнакай Страсбург. (Просьба ўказваць імя, прозвішча, месца працы, валоданне мовамі, каардынаты.)

    Больш інфармацыі пра канферэнцыю

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026
    Акцэнты

    Youth4Regions 2026: Стажыроўка для маладых журналістаў у Бруселі (дэдлайн — 7 ліпеня)

    Еўрапейская камісія запрашае студэнтаў і журналістаў-пачаткоўцаў з краін ЕС або краін-суседзяў (Беларусь уваходзіць) прайсці навучанне і папрацаваць на галоўнай медыя-падзеі года — Тыдні рэгіёнаў ЕС. 
    15.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.