• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праграма Латвія-Літва-Беларусь: Вакансія інфармацыйнага спецыяліста (Мінск)

    Праграма Латвія-Літва-Беларусь: Вакансія інфармацыйнага спецыяліста (Мінск)

    Сумесны тэхнічны сакратарыят праграмы транспамежнага супрацоўніцтва «Латвія-Літва-Беларусь 2014–2020» шукае інфармацыйнага спецыяліста для працы ў Мінску.

    У працоўныя абавязкі ўваходзіць: інфармаванне патэнцыйных заяўнікаў пра магчымасці фінансавання і прыярытэты праграмы; дапамога па пошуку партнёраў у Латвіі і/альбо Літве, а таксама ў Беларусі; парады па імплементацыі праектаў і справаздачах; інфармаванне і кансультацыі па конкурсах праграмы; арганізацыя мерапрыемстваў і медыякампаній; збор інфармацыі і маніторынг імплементацыі праектаў у Беларусі; падрыхтоўка інфармацыі для вэбсайта праграмы; пераклад (ангельская мова) пры неабходнасці; інш.

    Патрабаванні да кандыдатаў:

    - універсітэцкая адукацыя ў галіне камунікацыі, PR, журналістыкі, дзяржкіравання, бізнес-адміністравання;

    - добрае валоданне рускай і ангельскай мовамі, вітаецца веданне латышскай і/альбо літоўскай мовы;

    - веданне заканадаўства ЕС, звязанага з праграмай;

    - веданне праграмных дакументаў і сферы дзейнасці праграмы;

    - мінімум 3 гады працоўнага досведу ў сферы рэалізацыі міжнародных праграм/праектаў і/альбо ў галіне PR ці журналістыкі, вітаецца досвед працы з дзяржаўнымі ўстановамі;

    - кампутарныя навыкі;

    - інш.

    Спецыяліста чакаюць камандзіроўкі ў Гродна, Віцебск, Магілёў, Мінскі рэгіён. Вітаюцца кандыдаты з пасведчаннем вадзіцеля.

    Кандыдаты мусяць адправіць:

    - CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове;

    - CV і матывацыйны ліст на рускай мове.

    Ліст-заяўку неабходна адправіць на е‑мэйл: info@enpi-cbc.eu. Дэдлайн — 8 снежня 2016 года. Падрабязней тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці