Reform.news прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
У «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», які вядзецца на сайце МУС Беларусі, 29 красавіка 2026 года ўнеслі незалежнае беларускае анлайн-выданне Reform.news.

Фота: reform.news
Паводле інфармацыі на сайце сілавога ведамства, адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 28 красавіка 2026 года. У той жа дзень рашэнне набыло юрыдычную моц.
У якасці ўдзельнікаў «экстрэмісцкага фармавання» згаданыя журналісты: Фёдар Паўлючэнка, Аляксандр Атрошчанкаў і Аляксей Жукаў.
Таксама пералічаныя 19 інтэрнэт-рэсурсаў, якія нібыта з’яўляюцца сродкамі «экстрэмісцкай» дзейнасці:
- сайт з назвай Reformation і яго люстэрка (ідэнтыфікатары https://reform.news і https://reformby.org);
- электронная пошта (ідэнтыфікатар rfrmby@gmail.com);
- 4 каналы ў Telegram (ідэнтыфікатары https://t.me/reformby, https://t.me/rfrm_io, https://t.me/cult_front, https://t.me/sashanesesh);
- Telegram-чат «СЧТН-чат»;
- старонка ў сацсетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар https://vk.com/reform_by);
- старонка ў сацсетцы Instagram (ідэнтыфакатар https://www.instagram.com/reform.news);
- акаўнт у сацсетцы Threads (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/@reform.news);
- акаўнт у сацсетцы X (ідэнтыфікатар https://x.com/reform_by);
- старонка ў сацсетцы Facebook (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/reform.by);
- старонка ў сацсетцы «Одноклассники» (ідэнтыфікатар https://ok.ru/reformnews);
- 2 YouTube-каналы (ідэнтыфікатары https://www.youtube.com/@REFORMBY, https://www.youtube.com/@nesesh);
- 3 каналы ў TikTok (ідэнтыфікатары https://www.tiktok.com/@reformbynews, https://www.tiktok.com/@reformby, https://www.tiktok.com/@quotesweek).
«Экстрэмісцкім» прызнаны і лагатып выдання, апісаны на сайце МУС як «надпіс Reformation чорнага колеру на бела-чырвона-белым фоне».
Паводле дзейнага беларускага заканадаўства, асобы, прызнаныя ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання, могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці па артыкулах «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» (арт. 361–1 КК) ці за «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361–4 КК). Санкцыі паводле гэтых артыкулаў — да 10 гадоў пазбаўлення волі.
@bajmedia