Экзайл — не сінонім бяспекі: Практыкум па лічбавай бяспецы (дэдлайн — 23 красавіка)
Press Club Belarus пры падтрымке Амбасады ЗША і Journalists for Human Rights арганізуюць практыкум па лічбавай бяспецы для беларускіх журналістаў, фрылансераў і блогераў.

Пагрозы мяняюцца хутка, і старыя налады ўжо не заўсёды працуюць. Запрашаем у Варшаву на практычны варкшоп, каб абнавіць свае веды і наладзіць абарону не ў тэорыі, а на практыцы.
Гэта будзе hands-on сесія, падчас якой удзельнікі змогуць не толькі даведацца пра актуальныя рызыкі, але і на практыцы пачаць правяраць і наладжваць бяспеку сваіх прылад, акаўнтаў і каналаў камунікацыі. Эксперты будуць працаваць з канкрэтнымі запытамі ўдзельнікаў, таму праграма будзе адаптаваная пад рэальныя патрэбы групы.
Асабліва запрашаюцца падавацца фрылансераў, блогераў і журналістаў без інстытуцыйнай падтрымкі. Калі вы знаходзіцеся не ў Варшаве, арганізатары могуць пакрыць выдаткі на вашае падарожжа.
Месца: Варшава
Фармат: афлайн, практычная сесія з магчымасцю індывідуальных кансультацый.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Дэдайн: да 23:59 23.04.2026.
Колькасць месцаў абмежаваная.
@bajmedia