Прамы погляд — міжнародны фотаконкурс (да 30 чэрвеня)
27 мая 2016
Цэнтр дакументальнай фатаграфіі FOTODOC (Масква) і Сахараўскі цэнтр (Расія) ладзяць міжнародны фотаконкурс "Прамы погляд". Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя фатографы і фотааматары.
Тэма конкурсу — праблема ўзаемаадносін чалавека з грамадствам і дзяржавай, а таксама шляхі вырашэння гэтых праблем.
Намінацыі конкурсу:
- «Праблема»;
- «Канфлікт»;
- «Кампраміс».
На конкурс прымаюцца фотасерыі (7–15 здымкаў), створаныя на працягу апошніх 4 гадоў. Апісанне серыі і фатаграфія мусіць быць на ангельскай. Працы пераможцаў увойдуць у фотавыставу.
Дэдлайн — 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці — тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Украіна агучыла, колькі прадстаўнікоў украінскіх медыяў знаходзіцца ў расійскім палоне
31.05.2024
Выборы в ЕС: популярные чат-боты предоставляют пользователям дезинформацию
29.04.2024
Магілёўскага журналіста і блогера Алеся Сабалеўскага не выпусцілі пасля 10 сутак
26.12.2023
У Азербайджане працягваюцца арышты незалежных журналістаў
17.01.2024