• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыём заявак на кінапрэмію «Чырвоны верас’26» (дэдлайн — 9 лістапада)

    Праваўладальнікі могуць падаць заяўкі з 13 кастрычніка да 9 лістапада 2025 года на сайце «Чырвонага верасу». Гэтым разам кінапрэмія разглядае беларускія фільмы 2023 і 2024 гадоў. 

    Кінапрэмія «Чырвоны верас»

    Кінапрэмія «Чырвоны верас»

    На кінапрээмію «Чырвоны верас» прымаюцца беларускія ігравыя і дакументальныя, поўнаметражныя і кароткаметражныя фільмы, якія ствараліся без удзелу дзяржаўных бюджэтаў Беларусі альбо Расіі.

    Пад беларускім кіно разумеюцца стужкі, знятыя беларускімі рэжысёрамі альбо беларускімі рэжысёрамі з цалкам ці пераважна беларускаю здымачнаю групай як на тэрыторыі Беларусі, гэтак і за мяжою.

    У гэтым годзе з’явіліся новыя намінацыі:  «Найлепшы мантаж» і «Найлепшы дакументальны рэпартаж» для дакументальных тэле- і YouTube-работ. Апошняя катэгорыя будзе ацэньвацца сябрамі журы па жаданні.

    Усяго Прэмія ўручае ўзнагароды ў наступных намінацыях:

    • «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»,
    • «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»,
    • «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм»,
    • «Найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм»,
    • «Найлепшы анімацыйны фільм»,
    • «Найлепшы(ая) рэжысёрк(а)»,
    • «Найлепшы актор»,
    • «Найлепшая акторка»,
    • «Найлепшая праца аператара(кі)»,
    • «Найлепшы сцэнар»,
    • «Найлепшы мантаж»,
    • «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)»,
    • «Найлепшы гукавы дызайн (праца кампазітара(кі) ці гукарэжысёра(кі)»,
    • «Найлепшы дакументальны рэпартаж» (дакументальны фільм тэле- і YouTube-фармату),
    • «Адкрыццё года».

    У склад Журы ўваходзяць:

    • заснавальнікі Прэміі;
    • А таксама па запрашэнні па запрашэнні — кінакрытыкі, кінажурналісты, кіназнаўцы, даследнікі кіно, кінаблогеры, у тым ліку сябры журы Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI, якія ажыццяўляюць сваю прафесійную дзейнасць у сферы кіно — як на тэрыторыі Беларусі, гэтак і за яе межамі.

    Склад суддзяў абіраюць на адзін сезон Прэміі. Сёлета журы будзе працаваць з 14 лістапада 2025 года да 4 студзеня 2026 года.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Вынікі прэміі «Чырвоны верас’26» будуць падведзеныя ў лютым 2026 года. Імёны пераможцаў Прэміі будуць апублікаваныя на сайце Прэміі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026
    Акцэнты

    Еўрапейскі рэтрыт ад Global Center for Journalism and Trauma (дэдлайн — 11 траўня)

    Адкрыты прыём заявак на ўдзел у Euro­pean Jour­nal­ist Retreat on Trau­ma, Resilience and Eth­i­cal Report­ing — чатырохдзённым прафесійным рэтрыце для журналістаў, які пройдзе 14–18 кастрычніка 2026 года ў вёсцы Вамваку (Лаконія, Грэцыя).
    22.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.