• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Школа відэакантэнту ад Фонда Томсана (дэдлайн — 18 ліпеня)

    Школа відэакантэнту, арганізаваная Фондам Томсана, пройдзе ў Варшаве з 6 па 10 жніўня. Рэгістрацыю працягнулі да 18 ліпеня.

    Ілюстрацыя створана БАЖ з выкарыстаннем Chat­G­PT

    Гэта праект для моладзі, якая хоча ствараць кантэнт у YouTube і Tik­Tok.

    У першую чаргу чакаюць удзельнікаў ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, якія жадаюць паспрабаваць свае сілы ў медыях, не абавязкова маючы медыйную экспертызу. Па прычынах бяспекі да ўдзелу запрашаюцца тыя, хто стала пражывае за межамі Беларусі.

    Праграма

    • Асновы стварэння відэасцэнара для платформаў YouTube ці Tik­Tok.
    • Структура добрай гісторыі.
    • Асновы інтэрв’ю.
    • Тэхніка і праграмы для здымкі і мантажу на мабільным тэлефоне і планшэце.

    Спікеры: вядучыя практыкі стварэння і прасоўвання відэакантэнту ў YouTube і Tik­Tok з Беларусі, Украіны, Грузіі і Германіі.

    Умовы: арганізатары аплочваюць дарожныя расходы, пражыванне, ежу.

    Дэдлайн рэгістрацыі: да 18 ліпеня 2024 года, да 16:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе (CET).

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Дадатковыя пытанні можна задаць тут: hannay@thomsonfoundation.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.