• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя імя Вацлава Гавэла (дэдлайн — 1 чэрвеня)

    Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) прымае заяўкі на атрыманне стыпендыі імя Вацлава Гавэла на 2025 год. Праграма пройдзе з 1 студзеня да 30 ліпеня 2025 года. Заяўкі прымаюцца з 1 траўня да 1 чэрвеня 2024 года.

    Стыпендыяты, якія прайшлі адбор, на працягу шасці месяцаў будуць праходзіць стажыроўку ў рэдакцыі галаўнога офіса RFE/RL. Яшчэ адзін месяц стажыроўкі яны правядуць у мясцовых бюро арганізацыі.

    Праграма ўключае семінары, дыскусіі з палітычнымі дзеячамі, грамадзянскімі актывістамі і аналітыкамі, наведванне СМІ і агенцтваў навін у Празе, працу над уласным праектам.

    Удзельнікам прадаставяць стыпендыю, аплату пражывання, медыцынскай страхоўкі і транспартных расходаў.

    Стыпендыя прымае заяўкі ад журналістаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Расіі.

    Патрабаванні да кандыдатаў:

    • мець як мінімум двухгадовы досвед працы журналістам на роднай мове;
    • быць гатовым працаваць журналістам у сваёй роднай краіне ці для аўдыторыі ў сваёй краіне;
    • падзяляць місію RFE/RL;
    • валодаць англійскай мовай.

    Стыпендыі прысуджаюцца на конкурснай аснове.

    Поўная заяўка павінна ўключаць наступныя матэрыялы:

    • рэзюмэ з актуальнай кантактнай інфармацыяй;
    • асабістая заява;
    • 2 рэкамендацыйныя лісты;
    • 3 узоры работ;
    • ліст Вацлаву Гавэлу.

    Заяўкі прымаюцца з 1 траўня да 1 чэрвеня 2024 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці