Стыпендыя імя Вернера Шульца 2026: тры месяцы ў Берліне (дэдлайн — 31 ліпеня)
Тэрыторыя правоў
Фонд Генрыха Бёля прысуджае дзве стыпендыі для прадстаўнікоў_ц грамадзянскай супольнасці, пераважна з Усходняй Германіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Стыпендыя дае магчымасць да трох месяцаў працаваць, праводзіць даследаванні і будаваць сувязі ў адной з двух берлінскіх арганізацый-партнёраў (Austausch eV або Robert Havemann Society eV) па тэмах дэмакратыі, вяршэнства права і супрацьдзеяння аўтарытарызму.
- 2 000 € у месяц: пакрывае пражыванне ў Берліне, а таксама магчымыя праектныя і дарожныя выдаткі.
- Перыяд: верасень — снежань 2026.
Для каго:
- стажор_кі, студэнт_кі або аспірант_кі з еўрапейскіх краін;
- спецыяліст_кі ў сферы грамадзянскай супольнасці, мастацтва, медыя, адукацыі, палітыкі або навукі;
- з пацверджанай актыўнасцю, заснаванай на каштоўнасцях дэмакратыі і правоў чалавека.
Патрабуецца ўласны праект або добра распрацаваная канцэпцыя. Дыпломныя і дактарскія працы не разглядаюцца.
Дэдлайн: 31 ліпеня 2026 года.
Падрабязнасці тут
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў