Сустрэча «Beyond Grants. Грошы, прыватныя фонды і дарослы фандрайзінг»
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Цэнтр новых ідэй запрашае на івент па фандрайзінгу. Мерапрыемства будзе цікава ў тым ліку прадстаўнікам медыясектару, якія хочуць даведацца больш пра пошук і прыцягненне рэсурсаў.

Калi: 10–11 ліпеня 2026 года.
Дзе: Imaguru, Twarda 14/16, Варшава.
Для каго: прадстаўніцы і прадстаўнікі беларускіх НКА, фандрайзеркі і фандрайзеры, арганізатаркі і арганізатары ініцыятыў, прадстаўнікі медыясектара, праваабаронцы.
Тэмы:
- Як прыцягваць фінансаванне па-за межамі інстытуцыйных фондаў?
- Ці можа НКА супрацоўнічаць з бізнесам — і як зрабіць такую супрацу цікавай для абодвух бакоў?
- Якія прыватныя фонды існуюць і як выбудоўваць з імі доўгатэрміновыя адносіны?
Спікеркі і спікеры:
- Аліна Яблонскі — спецыялістка па грантавым менеджменце, фандрайзінгу і стратэгічным развіцці.
- Рыгор Астапеня — сузаснавальнік ініцыятывы «Мальдзіс».
- Валянціна Чэкан — спікерка-коўч, TEDxUlicaMińska, TEDxMinsk.
Дэдлайн рэгістрацыі:
- Варшава — 8 ліпеня, 12:00 CET.
- Іншыя гарады — 30 чэрвеня, 12:00 CET.
Арганізатары пакрываюць лагістыку, але не аказваюць візавую падтрымку.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Мерапрыемства арганізуецца ў межах праекта Belarus Beehive сумесна з Цэнтрам новых ідэй і Imaguru пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў