• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сустрэча па абмеркаванні выкарыстання штучнага інтэлекту ў рабоце медыя

    Запрашаем прадстаўнікоў медыя, а таксама журналістаў-фрылансераў на другую афлайн-сустрэчу, дзе абмяркуем прававыя і этычныя абмежаванні выкарыстання ШІ ў журналісцкай дзейнасці ў краінах, дзе зараз базуюцца беларускія СМІ: Літве, Польшчы і Беларусі, а таксама падзелімся досведам выкарыстання ШІ ў журналісцкай працы.

    Сустрэча па абмеркаванні выкарыстання штучнага інтэлекту ў рабоце медыя

    Рэгістрацыя адкрыта да 1 чэрвеня да 00.59 па Вільні.

    Сустрэча пройдзе 5–6 чэрвеня ў Вільні.

    Для іншагародніх прадугледжана кампенсацыя квіткоў наземным транспартам, а таксама пражыванне ў гатэлі (1 ноч). Колькасць месцаў абмежаваная.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Калі ўзнікнуць пытанні наконт сустрэчы, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.