• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінг для аўтараў дакументальных фільмаў (дэдлайн — 12 жніўня)

    Inter­na­tion­al Media Sup­port (IMS) сумесна з партнёрамі прапануе трэнінг для аўтараў дакументальных фільмаў. Каманды з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны могуць падаць заяўкі.

    Выява створана БАЖ з выкарыстаннем Chat­G­PT

    Арганізатары абяруць для ўдзелу восем каманд рэжысёраў і прадзюсараў фільмаў, якія знаходзяцца ў працэсе распрацоўкі. Вітаюцца праекты на стыку дакументалістыкі і журналістыкі.

    Праграма ўключае тры семінары

    • Першы семінар пройдзе ў кастрычніку — лістападзе 2024 года ў Кішынёве (Малдова). 
    • Другі — у студзені 2025 года ў Тбілісі (Грузія). 
    • Трэці будзе арганізаваны ў рамках фестывалю CPH:DOX, які пройдзе ў Капенгагене (Данія) у сакавіку 2025 года. 

    Паміж семінарамі ўдзельнікі будуць працаваць над сваімі праектамі. Праграма будзе праходзіць на англійскай мове.

    Арганізатары аплочваюць праезд, пражыванне і харчаванне.

    Заяўкі прымаюцца да 12 жніўня 2024 года.

    Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.