• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Варкшопы па працы з дэзінфармацыяй (дэдлайн — 20 ліпеня)

    Capac­i­ty for Democ­ra­cy, Radar­BY і Dig­i­tal Skills Coali­tion Belarus запрашаюць на інтэрактыўныя навучальныя варкшопы па працы з дэзінфармацыяй у Вільні, Варшаве і Берліне. Пасля мерапрыемстваў прадугледжана праграма грантаў на праекты па тэме дэзінфармацыі да 2000 еўра на каманду.

    Варкшопы сфакусаваныя на ўмацаванні ведаў і практычных здольнасцяў у кірунку маніторынгу, выяўлення і барацьбы з прапагандай. Удзел бясплатны. Запрашаюцца як дасведчаныя беларускія журналісты_кі і прафесіяналы_кі, так і людзі, зацікаўленыя ў пашырэнні сваіх ведаў і кола кантактаў па тэме.

    Праца прадугледжвае практычную падрыхтоўку па наступных напрамках:

    • метады праверкі адкрытых крыніц OSINT (геалакацыя, спадарожнікавыя здымкі, аналіз метададзеных і г.д.);
    • маніторынг і аналіз дэзінфармацыйных наратываў;
    • выяўленне і дэбанкінг прапагандысцкіх месаджаў і кампаній;
    • адказнае выкарыстанне інструментаў штучнага інтэлекту для аналізу і праверкі;
    • лічбавая бяспека і этычныя стандарты ў журналістыцы, працы з дэзінфармацыяй і расследаваннях.

    Запрашаем абіраць горад і зарэгістравацца:

    1–2 жніўня – ВІЛЬНЯ
    https://forms.gle/RSJQHYKkDBqiH8o49

    7–8 жніўня – ВАРШАВА
    https://forms.gle/8WqLmo2apPMeUq6m8

    22–23 жніўня – БЕРЛІН
    https://forms.gle/nCk62JAuaTga4L9U8

    Падрабязнасці можна даведацца тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.