• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віншуем Юрыя Хашчавацкага з 70-годдзем!

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/maxresdefault_2.jpg

    Мы вельмі ганарымся, што маем у сваёй арганізацыі такую выбітную асобу, на якую можам раўняцца кожны дзень!

    Жадаем Вам, спадар Юрый, моцнага здароўя і натхнення на Вашу вельмі цікавую і захапляльную працу! 🙂

     

    Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі — беларускі кінарэжысёр, палітык. Член Міжнароднай і Еўразійскай акадэмій тэлебачання і радыё. Лаўрэат міжнародных кінафестываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэневе, Берліне, Мюнхене, Лейпцыгу, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу.

    Аўтар больш як трыццаці кінафільмаў, многія адзначаныя прызамі міжнародных фестываляў: «Гэта ціхае жыццё ў Глыбокім» (1985), «Тут быў Крылоў» (1987), «Сустрэчны пазоў» (1989), «Усё добра» (1991), «Рускае шчасце» (1992), «Аазіс» (1996), «Час Чжоў Энлая» (1998), «Богі сярпа і молата» (2000), «Дажыць да кахання» (2002), «Каўказскія палонныя» (2002).

    Найбольш вядомая стужка — «Звычайны прэзідэнт» (1997?), знятая ў жанры палітычнага памфлету. Праца ўзнагароджаная Прэміяй міру на Берлінскім кінафестывалі, Гран-пры «Human Rights Watch» у Нью-Ёрку, прызам «Залатая брама» ў Сан-Францыска. Аўтар сцэнару стужкі — Леанід Міндлін. У стужцы зняўся экс-міністр МУС Беларусі Юрый Захаранка, які ў 1999 годзе будзе выкрадзены недалёка ад свайго дому.

    Апошняя праца — стужка «Плошча», знятая ў жанры дакументальнай хронікі, прысвечанай прэзідэнцкай кампаніі 2006 года і абаронцам палатачнага лагера на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

    Скончыў Адэскі тэхналагічны інстытут. Пасля размеркавання ў Мінск супрацоўнічаў як пазаштатны аўтар з Беларускім тэлебачаннем, пазней — рэжысёр. У 1981-м скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатру, музыкі і кінематаграфіі.

    Кінаўзнагароды

        За фільм «Гэтае ціхае жыццё ў Глыбокім»:
            Гран-пры Ўсесаюзнага фестывалю тэлевізійных фільмаў у Кіеве (1985)
        За фільм «Тут быў Крылоў»:
            Гран-пры Ўсесаюзнага фестывалю тэлевізійных фільмаў у Мінску (1987)
        За фільм «Прызыўнікі»:
            Гран-пры фестывалю беларускага кіно (Мінск, 1987)
        За фільм «Сустрэчны пазоў»:
            Гран-пры «Залаты кентаўр» Міжнароднага кінафестывалю «Пасланне да Чалавека» (Санкт-Пецярбург, 1989)
        За фільм «Рускае шчасце»:
            прыз «Астанкіна» за лепшы тэлефільм і прэмія на міжнародным кінафестывалі ў Екацерынбургу
            «Golden Gate Award» (Сан-Францыска, 1998)
        За фильм «Оазіс»:
            Прыз журы міжнароднага кінафестывалю экалагічных фільмаў (Фрайбург, 1996)
        За фільм «Звычайны прэзідэнт»:
            Прэмія імя Сахарава расійскага саюза пісьменнікаў «Апрель» (Масква, 1997)
            «Кінапрэмія Міру» Берлінскага міжнароднага кінафестывалю (форум) у 1997 г.
            Гран-пры Human Rights Watch (Нью-Ёрк, 1998)
            «Golden Gate Award» (Сан-Францыска, 1998)
        За фільм «Каўказскія нявольнікі»:
            Гран-пры Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў — міжнародны кінафестываль дакументальных фільмаў у Жэневе (2004)
            Залатая ўзнагарода міжнароднага кінафестывалю ў Белградзе (2004) Вікіпедыя

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці