• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    WEASA 2026: тыдзень у Варшаве пра дэзінфармацыю, бяспеку і дэмакратыю (дэдлайн — 3 траўня)

    Калі ты спецыяліст_ка сярэдняга звяна і працуеш у сферы палітыкі, медыя, НДА або дзяржаўным сектары — гэта летняя школа для цябе.

    Варшаўская еўраатлантычная летняя акадэмія збірае прафесіяналаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, каб разам разабрацца: як дэзінфармацыя стала геапалітычным інструментам і што з гэтым рабіць.

    У праграме: OSINT, кібербяспека, ІІ і выбары, уплыў на дэмакратыю ва Усходняй Еўропе. Не толькі лекцыі, але і семінары з дыскусіямі з практычным прымяненнем.

    Дзе і калі:

    Варшава, кампус Натолін
    12–19 ліпеня 2026
    Ful­ly fund­ed: пражыванне і харчаванне за кошт арганізатараў + кампенсацыя дарогі да 350 €

    Для ўдзелу патрэбны:

    • досвед працы ад 5 гадоў
    • цікавасць да геапалітыкі, лічбавай бяспекі і дэмакратыі

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.