• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Збор заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча 2025 (дэдлайн — 15 кастрычніка)

    Да ўдзелу прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах – апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя. Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 года.

    прэмія Аляхновіча

    Беларускі ПЭН распачынае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення.

    На сайце Беларускага ПЭНа можна азнаёміцца са статутам прэміі і сёлетнім рэгламентам.

    Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць адпаведную google-форму і дадаць да яе творы.

    Тэрмін падачы заявак — да 15 кастрычніка 2025 года (23:59 беларускага часу).

    Заснавальнікі прэміі, Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода», абвесцяць вынікі прэміі 15 лістапада, у Дзень зняволенага пісьменніка.

    Стан няспынных рэпрэсій, арыштаў і катаванняў штогод ускладняе публікацыю твораў, напісаных у няволі. Паводле звестак Беларускага ПЭНа, сёння за кратамі застаюцца не менш як 33 Людзі Слова. Беларускі ПЭН вядзе хроніку, прысвечаную зняволеным літаратарам, перакладчыкам, даследчыкам літаратуры, публіцыстам і інтэлектуалам — усім, хто стварае і пашырае культуру, бароніць слова і яго майстроў.

    Арганізатары прэміі прапануюць пры жаданні захаваць ананімнасць і гарантуюць канфідэнцыйнасць аўтарам  і сваякам зняволеных, ад якіх паступяць заяўкі. Прозвішчы будуць публічна абвешчаны толькі пасля таго, як гэта стане бяспечна для аўтараў.

    Прэмія  імя Францішка Аляхновіча будзе ўручацца, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але арганізатары спадзяюцца, што неўзабаве прэмія страціць сваю актуальнасць. Першую прэмію атрымаў Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан».

    Прэмія праводзіцца пры падтрымцы яе сузаснавальніка і інфармацыйнага партнёра «Радыё Свабода». Даведацца больш пра прэмію імя Францішка Аляхновіча і яе лаўрэатаў можна на сайце Беларускага ПЭНа.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    28.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.