Журналісцкая канферэнцыя ў Бучы (дэдлайн — 3 траўня)
24 красавіка 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Media Development Foundation і «Українська правда» праводзяць Журналісцкую канферэнцыю ў Бучы (Bucha Journalism Conference).
Канферэнцыя пройдзе 10 траўня 2024 года ў Бучы, Украіна. Яна прысвечана памяці ахвяр масавых забойстваў.
Тэма гэтага года — «Пераломны момант: журналістыка і татальная вайна супраць праўды».
Журналісты, эксперты ў сферы медыя і даследчыкі з розных краін свету могуць наведаць гэтае мерапрыемства.
Тэмы дыскусій уключаюць:
- правядзенне журналісцкіх расследаванняў падчас вайны,
- працу журналістаў у зонах актыўных баявых дзеянняў,
- што рабіць са стомленасцю ўсяго свету ад навін аб вайне,
- асвятленне падзей ва Украіне ў замежных медыя,
- вывучэнне ваенных злачынстваў ва Украіне.
Дэдлайн рэгістрацыі — 3 траўня 2024 года.
Больш інфармацыі — на сайце канферэнцыі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Пракуратура прызнала, што газета «Лепельскі край» распаўсюджвала «экстрэмісцкія» матэрыялы
15.08.2024
«Экстрэмісцкімі» прызналі суполку праграмы «Белсата» у сацсетцы, мультфільмы «Заповедник» і Telegram-канал «Инсайдер UA»
16.05.2024
Проект журналистки Евгении Долгой «Политвязынка» в Instagram атаковали боты
23.01.2024
Евгений Казарцев: (Не) спрашивайте Эйнштейна о погоде!
24.07.2024