• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісцкія байкі: «Маленькое всё какое-то…»

    «Зімой – з 2001 на 2002 год – у Варшаву прыехаў Уладзімір Пуцін, тады яшчэ прэзідэнт Расіі. І ўсіх журналістаў, якія прыйшлі на “спецыяльны выхад для прэсы” каля палаца польскага прэзідэнта, пусцілі туды прыкладна на гадзіну раней, бо ўсіх трэба было праверыць — ці працуюць дыктафоны, ці камеры сапраўдныя, ці гэта не нейкія там муляжы, каб там бомб не было…

    Аляксей Дзікавіцкі, кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграм тэлеканалу «Белсат», былы карэспандэнт Радыё «Свабода» ў Варшаве

    І вось застаецца гадзіна да выхаду прэзідэнтаў Кваснеўскага і Пуціна да прэсы. Усе стаяць, чакаюць, холадна, сумна… Тут адзін з расійскіх журналістаў – а іх прыехала чалавек сто з прэзідэнцкім пулам – пачынае хадзіць па двары прэзідэнцкага палаца. Падышоў да жаўнераў — да ганаровай варты — і пачаў пра нешта з імі гаварыць.

    Я падабраўся бліжэй і чую, як ён пытаецца: “Слушай, скажи, пожалуйста, какая водка самая лучшая в Польше?”

    Ясна, што жаўнер той не можа размаўляць – стаіць і маўчыць…

    Журналіст зноў:

    “Слушай, ну чё ты? Скажи в конце концов, какая водка самая лучшая? Надо ж вечером выпить…”

    Жаўнер, напэўна, адчуў, што той ужо не адчэпіцца, і так шэптам кажа: “Wyborowa!”

    Тады журналіст асістэнту кажа: “Ну-ка запиши: ”Выборча” какая-то…”

    Я падумаў, што трэба неяк адцягнуць гэтага рускага журналіста ад жаўнера, каб той не мучыўся.

    Я яму кажу: “Ну, как тебе Варшава?”

    Ён падумаў-падумаў і кажа: “Знаешь… Маленькое всё кокое-то…”

    Чаго-чаго чакаў, але такога, што “маленькое всё какое-то” – ніяк…

    А ён працягвае: “А чё-то у вас тут дорога дырявая возле президентского дворца – ямы одни?”

    А на Кракаўскім прадмесці сапраўды дарога раней была не вельмі добрая – гэта зараз адрамантавалі… Я кажу — маўляў, гарадскія ўлады не прымаюць рашэння адрамантаваць – можа, грошы на што іншае патрэбныя – на шпіталь ці школу…

    Ён здзівіўся: “А что, президент не может приказать?”

    Я кажу: не, не можа, бо прэзідэнт – гэта прэзідэнт, а дарога належыць гораду, тут муніцыпалітэт вырашае…

    А ён тады кажа: “А на халеру такой президент, который не может сказать, чтобы дорогу сделали?..”

    Аляксей Дзікавіцкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Телеграм‑бот «Глаз бога» и «Магнит». Как милиционеры пробивают телефонные номера, почты и адреса беларусов

    Чтобы узнать, что у вас есть «безопасная» почта, вычислить адрес, куда вам привозят доставку еды (на квартиру, о которой никто не знает?) или в каких городах вы были, когда оплачивали сервисы в интернете — можно не отбирать ваш телефон или карту. Милиционеры пользуются ботами, которые уже собрали всю эту информацию — например, «Глаз бога». «Медиазона» вместе с «Киберпартизанами» рассказывает, как устроен бот.
    07.09.2023
    Акцэнты

    Какую информацию о нас хранят телеграм‑боты, чем они опасны и как удалить их из аккаунта? Отвечают эксперты

    21.08.2023
    Акцэнты

    Силовики пишут белорусам за границей в Telegram. Какие настройки мессенджера помогут защитить приватность?

    С начала текущего года силовики (или люди, выдающие себя за них) все чаще пишут белорусам за границей в мессенджерах. Обычная их цель — уговорить или заставить собеседников вернуться в страну. «Зеркало» рассказывает, как настроить Telegram так, чтобы незнакомый человек не мог вам написать.
    17.04.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці