• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісцкія байкі: Незвычайныя футбольныя прыгоды газеты «Товарищ» у Літве

    ­...Дзіма Яненка, намеснік галоўнага рэдактара газеты, стаў на вароты, 5 хвілін пастаяў — пер­алом усіх звязак каленнага сустава… Я ст­ан­аўлюся замест яго, 3 хвіліны пайграў — пералом лучавой косткі правай рукі са змяшчэннем...

    ­«Я ў футбол гуляю, колькі сябе памятаю — ніколі не было ні пераломаў, нічога… І тут — бясшкодная гульня з журналістамі з Латвіі. Я‑та паехаў асноўным абаронцам. А Дзіма Яненка, намеснік галоўнага рэдактара газеты, стаў на вароты, 5 хвілін пастаяў — пералом усіх звязак каленнага сустава, латышы злам­алі… Я станаўлюся замест яго, 3 хвіліны пайграў — пералом лучавой косткі правай рукі са змяшчэннем.

    Усё скончылася з ў шпіталі цудоўнага літоўскага горада Марыямпале, дзе з мяне яшчэ спрабавалі ўзяць за медыцынскае абслугоўванне 44 літы. А я крычаў, што ў нас у сацыялістычнай Беларусі бясплатнае медыцынскае абслугоўванне, і я нічога плаціць не буду. Я там у закладніках быў практычна, пакуль таварышы з кіраўніцтва БАЖ не прыехалі і не выкупілі мяне…

    А ўрач, які мне рабіў аперацыю — мала таго, што ён аказаўся лепшым хірургам у Марыямпале, ён яшчэ быў адным з кіраўнікоў самай антыкамуністычнай літоўскай партыі. Як чалавек разумны я не прызнаўся яму, што я — камуніст. А то не ведаю, як бы аперацыя­ скончылася…

    Мне далі прыз лепшага варатара турніра. Гэта, між іншым, у сусветным футболе ўнікальны выпадак, калі за 3 хвіліны у варотах можна атрымаць прыз лепшага варатара. Леў Яшын гуляў 20 гадоў, перш чым яго прызналі лепшым варатаром свету…

    А поўны быў «фінал», калі я вяртаўся ў нашу «сацыялістычную Беларусь». Я ў т­ой час быў у спісе на абавязковы дагляд. А памежнікі ж памятаюць: туды ехаў без гіпсу — назад едзе ў гіпсе… Я гляджу — ужо ідуць, зараз пачнецца: «Сеня, паварушы ручкай» — усё як у фільме «Бриллиантовая рука». Добра, што ў мяне пры сабе быў рэнтгенаўскі здымак.

    Адбыўся медыцынскі кансіліюм у складзе начальніка памежнай заставы, галоўнага дзяжурнага мытніка. Яны ўсё ж пабачылі, што дата на здымку сённяшняя, і дыяментаў там няма і незаконных пракламацый таксама… Я перакрочыў мяжу без ускрыцця гіпсу. Што таксама было прыемна — усё ж Радзіма прыняла душэўна і сардэчна…»

    Сяргей Вазняк

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Акцэнты

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    Термин «дофаминовая яма» пришел из нейробиологии и был подхвачен психиатрией, а в последнее время просочился и в обыденную жизнь. Вместе с психологом Ольгой Осипович CityDog.io разобрался, что вообще такое дофамин, как он на нас влияет и к чему может привести.
    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці