• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістыка ў крызісныя часы: стрым з галоўрэдам Hrodna.life Аляксеем Шотам (17 красавіка)

    Арганізацыя HUB9 ладзіць вэбінар пра крызісную журналістыку з трансляцыяй на YouTube.

    Калі: 17 красавіка, 18:00 (мінскі час)

    Дзе: YouTube-канал HUB9

    У эфіры з галоўным рэдактарам Hrodna.life Аляксеем Шотам будуць абмяркоўваць выклікі і асаблівасці працы журналістаў у крызісных сітуацыях. 

    Тэмы эфіру:

    • Крызісная сітуацыя — яна крызісная для каго? Для журналістаў, для аўдыторыі ці для герояў?
    • Як гарантаваць бяспеку ўсіх-усіх-усіх?
    • Ці прынцып «не нашкодзь» ужо пераважыў у працы журналістаў грамадскую значнасць?
    • Як пераадольваць абмежаванні, якія пастаянна ўводзяць для беларускіх журналістаў улады?
    • Якія крыніцы яшчэ засталіся ў нас?
    • Ці нехта аплаціць журналістыку, якая трапіла ў перманентны крызіс?
    • Дзе праходзіць мяжа паміж аб’ектыўнасцю і эмацыйнасцю ў матэрыялах?
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці