Жывая Бібліятэка шукае людзей у каманду! Дэдлайн — 10 ліпеня
Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” шукае крутых валанцёраў і валанцёрак у сваю каманду. Мы развіваем грамадства, пабудаванае на прынцыпах роўнасці, інклюзіі, недыскрымінацыі і талерантнасці і шукаем тых, хто хоча рабіць гэта разам з намі.
Два асноўныя накірункі нашай дзейнасці: нефармальная адукацыя і інклюзія. Праз нефармальную адукацыю (у тым ліку Жывыя Бібліятэкі, сацыяльныя гульні, трэнінгі і іншыя фарматы) мы развіваем крытычнае мысленне моладзі і прасоўваем нашы каштоўнасці. А інклюзія для нас больш за пандусы і тактыльную кафлю. Мы хочам, каб інклюзіўнай была ў тым ліку камунікацыя і плануем развівацца ў гэтым накірунку.
У гэтым і наступным годзе “Жывая Бібліятэка” плануе вялікую колькасць разнастайных мерапрыемстваў і іншай дзейнасці, для якой нам і патрэбна твая дапамога! Што гэта можа быць? Напрыклад, падрыхтоўка і правядзенне розных мерапрыемстваў (як тэхнічна, так і праца са зместам), падрыхтоўка і развіццё фармату “Жывая Бібліятэка”, праца з тэмай інклюзіі і даступнасці, праца з тэкстамі (напісанне, вычытка), дызайн, фота- і відэаздымкі, піяр дзейнасці і што заўгодна яшчэ.
Калі ты шукаеш, дзе можна развіць свой патэнцыял, хочаш не толькі часова паваланцёрыць, але і стаць часткай класнай каманды, падзяляеш нашы каштоўнасці і лічыш сябе дастаткова адказнай ці адказным, то мы ўжо даўно чакаем цябе ў нашай камандзе!
Запаўняй анкету па спасылцы https://forms.gle/9QyuC5q8yCMEn4V69.
Дэдлайн прыёму анкет — 10 лiпеня.
11 лiпеня з вамі звяжуцца і распавядуць пра далейшыя крокі. Усе патэнцыйныя валанцёры і валанцёркі, якія цалкам запоўняць анкету, будуць запрошаны на азнаямленчы трэнінг 17 альбо 20 ліпеня (падрабязней у анкеце).
Калі засталіся нейкія пытанні, то смела пішыце на пошту human.library.belarus@gmail.com.