Архіў
Стипендии на создание журналистского контента для белорусских медийщиков (до конца 2024 года)
Эта поддержка покрывает все расходы на производство материалов, а также предполагает авторский гонорар.
Прэмія Kurt Schork Awards 2024 (дэдлайн — 31 траўня)
Kurt Schork Memorial Fund запрашае журналістаў-фрылансераў, мясцовых рэпарцёраў і фіксераў з усяго свету падаць заяўкі на штогадовую прэмію імя Курта Шорка ў галіне міжнароднай журналістыкі. Гэтай узнагародай адзначаюць дасканаласць і смеласць у асвятленні канфліктаў, карупцыі, несправядлівасці і праблем з правамі чалавека.
Пярнускі міжнародны фестываль дакументальнага кіно (дэдлайн — 1 чэрвеня)
На кінафестываль у Пярну (Эстонія) прымаюцца дакументальныя фільмы, якія асвятляюць дзейнасць чалавека ў сацыяльным, гістарычным ці экалагічным кантэкстах.
Журналістыка ў крызісныя часы: стрым з галоўрэдам Hrodna.life Аляксеем Шотам (17 красавіка)
Арганізацыя HUB9 ладзіць вэбінар пра крызісную журналістыку з трансляцыяй на YouTube.
«30 да 30» — прэмія International News Media Association для маладых журналсітаў (дэдлайн — 28 чэрвеня)
Міжнародная асацыяцыя навінавых СМІ (International News Media Association, INMA) прымае заяўкі на прэмію «30 да 30». Узнагароды ўручаюцца маладым спецыялістам навіннай індустрыі за выдатныя дасягненні і кар’ерны патэнцыял.
Афлайн-школа журналістыкі ад IFAE MediaLab
Моладзевы фестываль відэа на сацыяльныя тэмы PLURAL+ (дэдлайн — 31 траўня)
Моладзевы фестываль відэа PLURAL+ запрашае дасылаць кароткія стужкі на тэмы міграцыі, культурнай разнастайнасці і сацыяльнай інклюзіўнасці.
Marion Gräfin Dönhoff Fellowship — стыпендыя-стажыроўка ў Германіі (дэдлайн — 30 красавіка)
Журналісты ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў з Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Арменіі, Малдовы, Узбекістана і Казахстана могуць прыняць удзел у праграме Marion Gräfin Dönhoff Fellowship.
SDG Media Camp — трэнінг па ўстойлівым развіцці для медыйшчыкаў (дэдлайн — 14 красавіка)
Нямецкая няўрадавая арганізацыя IDEM прымае заяўкі на ўдзел у праграме SDG Media Camp, прысвечанай Мэтам устойлівага развіцця. Запрашаюць медыяпрафесіяналаў і медыяпрафесіяналак з Беларусі.
Дзякуючы працы БАЖ Journalism Bootcamp у Празе адкрыты і для беларусаў_к (дэдлайн — 26 красавіка)
Стыпендыя імя Хлебнікава ад JX Fund для беларускіх журналістаў у выгнанні (дэдлайн — 8 красавіка)
Аўдыёдыпфейкі, створаныя ШІ: Вэбінар GIJN з серыі «Расследаванне выбараў» (9 красавіка 2024 года)
На вэбінары ад Глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў эксперты падзеляцца парадамі, інструментамі і рэсурсамі для выяўлення, расследавання і праверкі патэнцыйных дыпфейкаў.
Бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для беларусак_аў
Служба «Адно акно» запускае новую паслугу — магчымасць бясплатна і ананімна атрымаць кансультацыю па юрыдычных пытаннях.
Стыпендыяльная рэзiдэнцыя ў Партугаліi ад Free Belarus Center (дэдлайн — 7 красавіка)
Партнёр Беларускай асацыяцыі журналістаў Free Belarus Center прапануе стыпендыяльную рэзідэнцыю для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў у Партугаліі. Удзельнікі_цы змогуць рэалізоўваць уласны праект цягам васьмі тыдняў, знаходзячыся ў Партугаліі і пры неабходнасці працягваючы асноўную працу дыстанцыйна.
Конкурс на званне журналіста года ад One Young World (дэдлайн — 7 красавіка)
One Young World прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе на званне маладога журналіста года. Могуць удзельнічаць прадстаўнікі і прадстаўніцы медыяў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці