• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Курс па складанні грантавых заявак для журналістаў

    Журналісты, зацікаўленыя ў атрыманні грантаў, могуць падаць заяўкі на ўдзел у бясплатным анлайн-курсе.

    Julia M Cameron / pexels.com

    Курс «Складанне грантавых заявак для журналістаў» распрацаваны Poyn­ter Insti­tute for Media Stud­ies у супрацоўніцтве з Cen­ter for Sus­tain­able Media пры падтрымцы карпарацыі Meta. Ён дапаможа тым, хто хоча атрымаць фінансаванне на медыяпраекты.

    Удзельнікі азнаёмяцца з працэсам падачы заявак на гранты. Курс ахоплівае розныя аспекты ад распрацоўкі праекта або праграмы і складання бюджэту да плана маніторынгу і ацэнкі вынікаў.

    Курс можна прайсці ў любы час, яго працягласць каля сямі-васьмі гадзін.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дадатковыя пытанні накіроўвайце на пошту info@poynter.org

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

    БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
    31.07.2026
    Акцэнты

    Як прыручыць нейрасеткі ў 2026 годзе: гід па сэрвісах і тэрмінах для журналістаў

    Ад тэкстаў і выяў да аўдыя і відэа — разбіраемся ў асноўных магчымасцях сучасных нейрасетак, ключавых паняццях і інструментах, якія ўжо сталі часткай штодзённай працы медыя, грамадскіх арганізацый і бізнесу.
    29.06.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.