КДБ абяцае ўлічыць прапановы БАЖ і не пытаць у журналістаў, навошта ім інфармацыя
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Камітэт дзяржаўнай бяспекі станоўча адрэагаваў на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў і паабяцаў улічыць яго пры ўнясенні зменаў на сайце ведамства. Гэта гаворыцца ў адказе на зварот БАЖ першага намесніка старшыні КДБ Сяргея Церабава.
БАЖ звяртаўся ў КДБ з нагоды таго, што на сайце камітэта апісваецца парадак накіравання запытаў аб атрыманні інфармацыі прадстаўнікамі СМІ. У ім ад прадстаўнікоў СМІ патрабуюць паведамляць тое, калі і дзе будзе выкарыстана прадстаўленая інфармацыя.
На думку БАЖ, дадзенае патрабаванне супярэчыць законам “Аб СМІ” і “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”. Журналіст і СМІ не павінны паведамляць дзяржаўнаму органу пры запыце інфармацыі звесткі пра тое, як плануецца выкарыстоўваць атрыманы адказ.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў