• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Колькі грошай у Беларусі трацяць на дзяржаўныя тэлеканалы

    У Беларусі 17 верасня запускаюць новы дзяржаўны тэлеканал «Першы інфармацыйны». Яго уключылі у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм. На фоне гэтай навіны «Люстэрка» паглядзела, якія сумы ў Беларусі і з якіх крыніц выдаткоўваюць на ўжо працуючыя дзяржтэлеканалы.

    Выява носіць ілюстрацыйны характар, Мінск, 2016 год. Фота: TUT.BY

    У 2023 годзе на дзяржСМІ першапачаткова планавалася вылучыць 162,4 млн рублёў, фактычныя выдаткі склалі 204,4 млн рублёў.

    У рэспубліканскім бюджэце на 2024 год на фінансаванне сродкаў масавай інфармацыі закладзена амаль 170 млн 860 тыс. рублёў, з якіх 142,4 млн рублёў маюць намер накіраваць канкрэтна на тэлебачанне і радыё. Найбуйнейшым атрымальнікам бюджэтных сродкаў застаецца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія з фінансаваннем у 128,8 млн рублёў. Акрамя таго, 10,6 млн рублёў з казны атрымае Міждзяржаўная тэлерадыёкампанія «Мір», БелТА — 2,2 млн рублёў, Другі тэлеканал — 4,7 млн рублёў, СТВ — 3,8 млн рублёў.

    Прычым фінансаванне дзяржСМІ ідзе як непасрэдна са сродкаў, што выдзяляюцца рэспубліканскім бюджэтам на дзяржСМІ, так і праз рознага роду рэзервовыя фонды падтрымкі юрыдычных асоб, а яшчэ праз мясцовыя бюджэты.

    Як выдаткі на дзяржСМІ выглядаюць на фоне ўсяго дзяржбюджэту?

    Нягледзячы на шматмільённыя бюджэты, выдаткі ў цэлым на дзяржСМІ складаюць адносна невялікую долю рэспубліканскага бюджэту — усяго 0,38% у 2024 годзе. Для параўнання: у 2023‑м гэты паказчык быў на ўзроўні 0,54%.

    Крыніца: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

    ДзяржСМІ тым часам не ўдаецца вырашыць кадравае пытанне

    Адна з праблем, з якой улады могуць сутыкнуцца пры запуску новага тэлеканала, — кадравая. Зараз у агульнарэспуліканскім банку вакансій налічваецца больш за 140 аб’яў аб пошуку супрацоўнікаў у Белтэлерадыёкампанію — ад намесніка старшыні (на 3800 рублёў) да артыста хору (за 250 рублёў на чвэрць стаўкі).

    Шукаюць супрацоўнікаў не толькі сталічныя, але і рэгіянальныя тэлевізійныя СМІ, і спецыялізаваныя. Напрыклад, тэлекампанія «Ваен ТБ» мае патрэбу ў чатырох работніках — ад тэлеаператара (на 1800 рублёў) да інжынера (на 700 рублёў на палову стаўкі).

    «Сам Бог велел». Глава БТРК рассказал, зачем в Беларуси нужен новый гостелеканал

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці