• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Крамбамбуля» запрашае на канцэрт у Вільні і робіць зніжку для сябраў БАЖ

    Праз 10 гадоў пасля выхаду альбома «Чырвоны штраль» легендарны беларускі гурт «Крамбамбуля» вяртаецца на сцэну. 31 траўня ў Вільні адбудзецца вялікі юбілейны канцэрт, прысвечаны дзесяцігоддзю знакавага альбома.

    Лявон Вольскі і яго каманда абяцаюць незабыўны вечар, поўны эмоцый і хітоў, а таксама прэзентацыю новага сінгла. Гэта ўнікальная магчымасць пачуць ужывую песні, якія былі рынгтонамі на мабільных тэлефонах, круціліся па ТВ і радыё, гучалі на буйных фестывалях, забараняліся і ўсё ж зноў гатовыя заваёўваць вашыя сэрцы.

    Дата: 31 траўня 2025 года

    Дзверы — 18:00, пачатак — 19:00

    Месца: Pramogų salė «Vakaris Vil­nius», A. Stul­gin­skio g. 8, Вільня

    Квіткі набыць можна ТУТ

    Да 30-годдзя Беларускай асацыяцыі журналістаў лідар «Крамбамбуля» Лявон Вольскі, які з даўніх часоў з’яўляецца сябрам БАЖ, прапануе 10% зніжку на квіткі для першых ста сябраў БАЖ. Атрымаць код на зніжку сябры і сяброўкі БАЖ могуць, напісаўшы на пошту znizhka@baj.media.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці